Авторизация
 

У зімовым лагеры

На зімовых канікулах мы, а гэта 30 вучняў 1-4-ых класаў, наведвалі аздараўленчы лагер "Сонейка" ў СШ №2. З 26 снежня да 4 студзеня дзейнічалі атрады "НЛА" і "Усмешка" па загадзя распрацаваных планах, перспектыўным і штодзённых. Іх мэтай было зрабіць максімальна разнастайным адпачынак. Вось таму праводзілі майстар-класы, выставы-конкурсы, гульнявую праграму, спартыўныя спаборніцтвы, працавалі розныя гурткі.

 

Адкрыццё і закрыццё лагернай змены прайшлі ў форме  гульнявога серпантыну са шматлікімі песнямі і танцамі, а канчалася ўсё дыскатэкамі. Напярэдадні Новага года нас наведаў Дзед Мароз.

Мы зрабілі экскурсіі на выратавальную станцыю, у МНС, кінатэатр, прымалі ўдзел у рабоце гурткоў "Інфармышка", "Музычны калейдаскоп" і іншых. Разнастайна і цікава праходзілі спартыўныя гадзіны, турнір "Кегельбан", аўкцыён "З рога — ўсяго шмат". Адным словам, было вельмі весела. Такую атмасферу падтрымлівалі конкурсы малюнкаў, навагодніх пажаданняў, падзелак, казачная віктарына. Кожны дзень у лагеры меў сваю назву — казак, прыгод, расставанняў. А таму зімовы адпачынак запомніцца надоўга, мы з нецярпеннем чакаем наступнага.

 

Падрыхтаваў 2-гі атрад "НЛА".

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Звяртайцеся

  • 20 сентябрь 2019, 15:46
  • 43
  • 0

Дзеці адпачылі разнастайна

  • 20 сентябрь 2019, 15:31
  • 27
  • 0

Сустрэча з выратавальнікамі

  • 20 сентябрь 2019, 15:17
  • 23
  • 0

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 578
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 550
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 969
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 640
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 136
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 206
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2019
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2019
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта