Авторизация
 

Віцебскія агні, віншаванне губернатара і прыгоды "Пітэра Пэна"

Витебские огни, поздравление губернатора и приключения "Питера Пэна"
Дваццаць пяць шчасліўчыкаў са школ раёна пабывалі 26 і 27 снежня на дабрачынным навагоднім мерапрыемстве ў Віцебску. Прагуляліся па вячэрнім абласным цэнтры, усыпаным агнямі святочнай ілюмінацыі, наведалі музей баявой тэхнікі пад адкрытым небам на плошчы Перамогі, палюбаваліся прыгажуняй-елкай, прынялі віншаванне ад старшыні аблвыканкама А. М. Косінца, атрымалі мора ўражанняў ад мюзікла "Пітэр Пэн" і прыемныя падарункі — мяккіх коней і шмат салодкіх цукерак.

 

— На такое мерапрыемства кожны год едуць пераможцы розных раённых, абласных і рэспубліканскіх акцый, прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, выдатнікі вучобы і актывісты, дзеці са шматдзетных сем'яў, — расказвае метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Іна Сіповіч. — Ад нашага раёна можна было адправіць 25 дзяцей. З міёрскіх школ выбралі па тры чалавекі, з дзісенскай — 2 і па адным з кожнай сельскай школы. На працягу ўсёй дарогі і знаходжання ў Віцебску дзеці былі акружаны клопатам, два дні іх увагу займалі цікавыя мерапрыемствы. З паездкі вярнуліся ўражанымі і вельмі задаволенымі.

 

Пяцікласніцы з СШ №2 Лера Ляпягава і Юля Крук на абласную ёлку ездзілі ўпершыню. Дзяўчынкі добра вучацца, актыўныя і адказныя, прымаюць удзел у розных конкурсах і спаборніцтвах. За гэта і заслужылі такі навагодні падарунак.

— Мне вельмі спадабалася гэтая паездка, — дзеліцца ўражаннямі Юля. — Увесь горад завешаны гірляндамі. Калі гулялі па вуліцы Талстога, было адчуванне, быццам ідзеш па старой вуліцы Парыжа.

— Былі ў амфітэатры. Нам нават дазволілі там на крэслах пасядзець, — далучаецца да сяброўкі Лера. — Шмат фатаграфаваліся каля баявой тэхнікі. Танк, верталёт, самалёт, гарматы стаяць на вуліцы.

— А на другі дзень нас віншаваў старшыня аблвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Косінец. Пажадаў, каб мы працягвалі добра вучыцца, гаварыў, што дзеці — гэта будучыня краіны, — працягвае Юля. — Цікавым быў мюзікл "Пітэр Пэн".

 

Найбольш яркія ўспаміны ў дзяўчынак пакінуў менавіта першы дзень: спадабаўся вячэрні Віцебск, вельмі ўразіў велічны выгляд Успенскага кафедральнага сабора, павесяліла мерапрыемства ля елкі на плошчы.

— Праўда, елка ў Міёрах мне больш падабаецца, — заўважае Юля. — Хоць на ёй агеньчыкаў менш, але яна такая пушыстая і пышная.

— Па нашым горадзе ўсё роўна сумавалі, — гаворыць Лера. — Пасля доўгай дарогі так радасна было вярнуцца дадому!

 

Два дні, праведзеныя ў навагодняй казцы, надоўга запомняцца дзяўчынкам ды і, напэўна, усім, каму пашчасціла там пабываць.

 

На здымку: Юля Крук (злева) і Лера Ляпягава ў музеі баявой тэхнікі пад адкрытым небам.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта