Авторизация
 

20 гадоў у акіяне ведаў

 20 лет в океане знаний
Прыгожая знешне і камфортная знутры, з вопытнымі педагогамі-прафесіяналамі і таленавітымі вучнямі-выдатнікамі, з пастаяннымі добрымі вынікамі прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, музычных конкурсаў, з высокім узроўнем даследчай і пошукавай дзейнасці падышла Чапукоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа да чарговага юбілею. У пятніцу, 13 снежня, у актавай зале школы сабраліся тыя, хто хацеў павіншаваць установу адукацыі з 20-годдзем.

 

20 лет в океане знаний
З цёплымі пажаданнямі і падарункамі завіталі госці з раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму, ветэраны педагагічнай працы, выпускнікі, цяперашнія і будучыя вучні.

 

У атмасферу святочнага канцэрта, напоўненую цёплымі віншаваннямі, дасціпнымі жартамі і прыгожымі мелодыямі, уліваліся ноткі светлага суму. Успомнілі былога кіраўніка мясцовай гаспадаркі Васіля Юльянавіча Дзегеля, па чыёй ініцыятыве пачалося будаўніцтва школы, ушанавалі памяць тых, хто назаўсёды пакінуў тут добры след.

 

Звяртаючыся да гасцей, калег і вучняў, дырэктар установы Віктар Іосіфавіч Стацэвіч выказаў удзячнасць абслугоўваючаму персаналу, чыімі стараннямі забяспечваюцца утульнасць і камфорт, пажадаў моцнага здароўя ветэранам, маладосці духу калектыву.

 

Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Галіна Барысаўна Гур'ева адзначыла, што школа з'яўляецца адной з лепшых у раёне, тут працуе энергічны, крэатыўны калектыў, і пажадала: "Так трымаць!"

"Для школы самае галоўнае — вучні. Няхай іх становіцца больш!" — прагучала ў віншаванні дырэктара ААТ "Любінова" Васіля Рыгоравіча Яфімава.

 

20 лет в океане знаний
Цяпер у Чапукоўскай школе 86 вучняў. Многія паспяваюць і веды атрымліваць, і таленты развіваць. Падчас канцэрту прыгожым выкананнем песень радавалі салісткі Каця Васільева, Дзіяна Маляўка, Іна Капусціна, Дзіяна Мароз, Вераніка Дудалева, Таня Сташулёнак. Некаторыя кампазіцыі гучалі на французскай мове. Гралі на баяне Алеся Кажан і Арцём Пяткевіч, выступлі гітарысты Дзіяна Мароз і Дзіма Байчук. Прыпеўкі пра школу спявалі вучні пачатковых класаў, гучалі вершаваныя віншаванні ад выхаванцаў дзіцячага садка. Шквал апладысментаў сарвала гумарыстычнае выступленне настаўнікаў "У нас было дзяцінства".

 

Творчы запал, добрыя традыцыі, імкненне да поспехаў — гэты груз зусім не перашкаджае школьнаму караблю рухацца наперад. Наадварот, паскарае ход да новых гарызонтаў.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 279
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 395
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 343
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 459
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 661
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Именины 25 мая 2020
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта