Авторизация
 

Як пасябраваць з агнём?

Как подружиться с огнём?
Цікава прайшоў канец працоўнага тыдня ў дзіцячым садку №3-яго маленкія выхаванцы падчас мерапрыемства "Агонь: сябар або вораг чалавека" прадэманстравалі свае веды па супрацьпажарнай бяспецы і паказалі прысутным цікавыя тэматычныя нумары.

 

Дзеці, нягледзячы на зусім юны ўзрост, — 4-5 гадоў — аказаліся вельмі актыўнымі і не баючыся адказвалі на пытанні пра тое, што такое пажар і ці можна пакідаць агонь без нагляду, чым пажарная машына адрозніваецца ад іншых і да каго трэба звяртацца за дапамогай у выпадку надзвычайных сітуацый.

Таксама актыўныя малышы падрыхтавалі для прысутных песні і танцы, і нават паказалі пазнавальную казку пра Калабка і Запалкі, героі якой тлумачылі, што з запалкамі гуляць нельга.

 

— Мы праводзім такія тыдні бяспекі раз на месяц, — расказала загадчыца садка Валянціна Аляксеева. — Прадумваем мерапрыемствы загадзя. На гэты раз дзеці акрамя выступленняў падрыхтавалі і тэматычную выставу малюнкаў.

 

У рамках акцыі "У цэнтры ўвагі — дзеці" перад выхаванцамі выступіў інспектар дзяржпажнагляду Дзмітрый Плотнікаў, які паказаў малышам прэзентацыю на тэму пажарнай бяспекі, а таксама парадаваў маленькіх гледачоў мультфільмамі пра асноўныя правілы паводзін падчас пажару.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

 

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта