Авторизация
 

У моры кветак, у моры бантаў

Я не забуду ніколі

Сшыткі, пеналы, буквар,

Першыя радасці ў школе,

Першай настаўніцы твар...

С. Грахоўскі.

 

В море бантов, в море цветов
Вось і закончыліся летнія канікулы. Зноў ажывуць школьныя калідоры і класы напоўняцца дзіцячым гоманам. Гучны званок сёння абвясціў ва ўсіх навучальных установах раёна пра пачатак новага навучальнага года і паклікаў за парты 2337 вучняў.

 

Найбольш вялікія па напаўняльнасці класы ў сярэдніх школах райцэнтра.  У СШ №1 за ведамі адправіліся 198 хлопчыкаў і дзяўчынак,  у СШ №2 — 410. А самая багатая на навучэнцаў ДУА "Міёрская СШ №3", якая сёлета прымае 560 вучняў.

 

Сёння, несумненна, больш хваляванняў у першакласнікаў. Ім трэба не толькі адкрыць буквары, але і пазнаёміцца з новым калектывам, з настаўніцай, якая чатыры гады будзе крочыць побач з імі па краіне ведаў. У гэтым ліку 189 навучэнцаў. Яшчэ 12 самых юных пачаткоўцаў будуць праходзіць навучальную праграму 1 класа пры ДДУ "Язненскі дзіцячы сад".

 

Педагагічны калектыў раёна налічвае 1067 настаўнікаў. Большасць з іх аддалі сваёй прафесійнай справе не адно дзесяцігоддзе. Аднак ёсць і навічкі. Сёлета пачынаюць сваю працоўную дзейнасць у мясцовых школах 12 маладых спецыялістаў. Многія з іх — выхадцы з нашага раёна. Пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П. М. Машэрава вярнулася ў родныя мясціны  Таццяна Адамовіч з Паташні і будзе выкладаць беларускую мову і літаратуру ва Узмёнскай ДС-БШ. Яшчэ дзве выпускніцы  гэтай жа ўстановы таксама прыехалі на малую радзіму. Гэта Валерыя Сівуха з Міёр, якая ў дзіцячым санаторыі  "Расінка"  будзе вучыць хлопчыкаў і дзяўчынак нямецкай і англійскай мовам, і Сняжана Міхалкіў з Мацюкоў—яна стане педагогам-арганізатарам у ДУДА "Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі". Жыхар райцэнтра Юрый Драба атрымаў дыплом аб вышэйшай адукацыі ў Полацкім дзяржаўным універсітэце і будзе вучыць інфарматыцы ў Павяцкай ДС-СШ. Выпускніца Полацкага каледжа Алена Рубанік з Ідолта з дыпломам настаўніка нямецкай мовы замацоўваецца за Слабадской ДС-БШ. Крысціна Маляўка з Дворнага Сяла асвоіла тонкасці дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Віцебскім тэхналагічным каледжы і цяпер у якасці педагога дадатковай адукацыі падчас праводзімых заняткаў у Цэнтры дзяцей і моладзі перадасць свае веды і ўменне тварыць прыгожае хлопчыкам і дзяўчынкам.

 

На здымку:  настаўніца пачатковых класаў І. С. Урбановіч з вучнямі-другакласнікамі  Лізай Протас і Стасам Латышонкам. А ўсяго ў яе 2-ім "В" 17 хлопчыкаў і дзяўчынак. Ірына Станіславаўна мае вялікі педагагічны стаж — 33 гады, з іх 30 яна аддала рабоце са школьнікамі ў ДУА "Міёрская СШ №3".

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 641
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 56 846
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 144
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 529
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 997
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 140
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 578
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2018
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2018
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта