С любовью к детям и работе

С любовью к детям и работе
Пра гэта ішла размова 29 жніўня на пленарнай нарадзе педагогаў раёна. Напачатку адбылося знаёмства з маладым папаўненнем. 1 верасня пачынаецца педагагічны шлях 12 маладых спецыялістаў. Да іх з добрымі пажаданнямі звярнуўся мудры кіраўнік і вопытны настаўнік, дырэктар Слабадской школы Б. З. Невяроўскі. Менавіта з яго выступлення ўзяты словы, якія змешчаны ў загаловак. А яшчэ сярод пажаданняў было шукаць у дзецях добрае, самаўдасканальвацца, быць крыху наперадзе вучняў.

 

З дакладам аб выніках работы сістэмы адукацыі па рэалізацыі асноўных напрамкаў адукацыйнага працэсу і задачах на новы навучальны год выступіў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму В. А. Драба. Вопытам работы падзялілася дырэктар ДУА "Узмёнская дзіцячы сад-сярэдняя школа" В. Ю. Рамза. Асаблівую ўвагу яна звярнула на развіццё творчых здольнасцей вучняў і прапаганду здаровага ладу жыцця. Для гэтага ў школе створана належная матэрыяльна-тэхнічная база, працуюць вопытныя педагогі з вышэйшай адукацыяй. Дзейнічаюць шматлікія спартыўныя секцыі, творчыя гурткі і студыі. Вучні ўдзельнічаюць у абласных і рэспубліканскіх конкурсах, у якіх занялі 18 прызавых месц.

 

Выкладчык біялогіі ДУА "Дзісенская сярэдняя школа" Т. А. Мацур расказала аб рэалізацыі праграмы "Зялёныя школы". Дарэчы, гэтая справа пачыналася менавіта ў Дзісне і Чапуках. Яна праводзіцца па 5 напрамках на працягу некалькіх гадоў і дае станоўчыя вынікі ў выхаваўчай рабоце.

Вопытам у выхаванні грамадзяніна і патрыёта дзяліўся настаўнік АБЖ і дапрызыўнай падрыхтоўкі ДУА "Міёрская сярэдняя школа №2" Л. Л. Мятла. Яго выхаванцы занялі другое месца ў вобласці ў гульні "Зарніца", заваявалі прызавое месца юныя інспектары дарожнага руху. Вельмі карыснымі для хлопцаў-дзесяцікласнікаў былі зборы дапрызыўнікаў. Педагог лічыць, што выхоўваць падрастаючае пакаленне неабходна асабістым прыкладам.

 

Пытанням экалагічнага выхавання заўсёды адводзілася важная роля ў дзейнасці педкалектыву Чапукоўскай дзіцячы сад-сярэдняй школы. Пра гэта расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце І. І. Качан. Тут дзейнічае школа экалагічнай культуры, праводзяцца розныя акцыі, ажыццяўляюцца праекты, развіта валанцёрства. Усё гэта аказвае значны ўплыў не толькі на дзяцей.

Сакрэтамі работы са здольнымі і таленавітымі дзецьмі падзялілася з калегамі настаўнік працоўнага навучання ДУА "Дварнасельская дзіцячы сад-сярэдняя школа" Ж. М. Сушко. Яна лічыць карысным уцягненне дзяцей у ажыццяўленне праектаў, навучанне школьнікаў уласнымі рукамі вырабляць патрэбныя і прыгожыя рэчы. Так, падрыхтоўка да алімпіяд па абслугоўваючай працы — гэта цяжкая справа, але яна дае аддачу. Настаўнік ганарыцца дыпломамі, якія заваявалі яе выхаванцы ў раённых і абласных алімпіядах і конкурсах.

 

С любовью к детям и работе
З новым навучальным годам павіншавала педагогаў раёна намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава. У раёне многае зроблена па падрыхтоўцы школ. Цяпер у іх чыста і ўтульна, як у храме. Да справы прыступаюць вопытныя кіраўнікі і настаўнікі. І наогул, педагагічны калектыў Міёршчыны згуртаваны і здольны. Пра гэта сведчаць шматлікія ўзнагароды. Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана дырэктар Дзісенскай школы Т. А. Ромель. Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта ўручаны дырэктару Новапагосцкай школы Л. М. Марат, метадыстам Г. В. Януш і Г. М. Дзяменцьевай. Падзякі райвыканкама аб'яўлены настаўніку СШ №2 Л. Л. Мятле і намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Новапагосцкай школы В. В. Усціновіч.

 

Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь уручаны настаўнікам матэматыкі і гісторыі Новапагосцкай школы В. С. Аўласевіч і Л. Ф. Закрэўскай, В. Ф. Кавалеўскай — выкладчыку беларускай мовы і літаратуры Дзісенскай СШ, намеснікам дырэктара СШ №1 А. У. Пацеенак і І. А. Ханецкай, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры з гэтай жа школы М. І. Хаданёнак, дырэктару Чапукоўскай школы В. І. Стацэвічу.

 

Граматамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама адзначаны настаўнікі З. У. Аўласевіч, Ж. Г. Бурак, Л. М. Жук, В. Я. Паўлоўскі з СШ №2, А. А. Мамко з Язненскай школы, Н. Г. Варонька і А. Г. Яноўскі з СШ №3, А. Ф. Гагалінская з Узмёнскай школы, Г. І. Гайлевіч, М. П. Лапкоўская, А. У. Матылёнак і Н. М. Чарняўская з Новапагосцкай школы, выхавальнік з гэтай жа школы Ж. І. Лонская, І. Л. Грыгор'ева з СШ №1.

 

Шлях да больш высокіх узнагарод пачынаецца з грамат аддзела адукацыі. Імі адзначаны дасягненні ў працы настаўнікаў СШ №1 І. В. Сініца і В. С. Катовіч, з Новага Пагоста — загадчык гаспадаркі А. М. Матылёнак, настаўнік пачатковых класаў З. Б. Лонская, выхавальнік групы падоўжанага дня Ж. П. Мароз, выкладчык беларускай мовы і літаратуры Т. Ф. Дзямешка, з Язненскай школы — вадзіцель аўтобуса В. І. Сінкевіч, настаўнік хіміі і біялогіі С. Л. Кавалеўская, з Дварнасельскай школы — настаўнік інфарматыкі М. К. Турзёнак, з Паташнянскай — вартаўнік С. А. Шук, настаўнік замежнай мовы Э. М. Яроўскі і рабочы В. В. Адамовіч, з Міёрскага ясляў-сада №1 — выхавальнікі Г. С. Баравік і Г. М. Пальчэўская, намеснік загадчыка па гаспадарчай рабоце А. В. Крук, памочнік выхавальніка С. П. Гагалінская, з Міёрскага ясляў-сада №3 — загадчык гаспадаркі   А. Х. Пальчэх і повар М. У. Сцепулёнак, з Мікалаёўскай школы — настаўнік пачатковых класаў А. А. Пазік і загадчык гаспадаркі С. Л. Ліманоўскі, з Перабродскай школы — кладаўшчык С. А. Чараднічэнка. Сярод узнагароджаных метадыст І. А. Каснікоўская і інжынер-праграміст   Д. А. Хрол.

 

Свята настаўнікаў закончылася вялікім канцэртам.

 

На здымках: у час пленарнай нарады; М. М. Баніфатава і В. А. Драба  з маладымі спецыялістамі.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.