Авторизация
 

Які ён — першавераснёўскі настрой?

Дзень ведаў гэта свята, да якога загадзя рыхтуюцца, свята, якога чакаюць, свята, якое дорыць шмат станоўчых эмоцый. Гэты дзень асабліва значны для першакласнікаў, якія ў першы раз пераступаюць школьны парог. Для бацькоў, якія перажываюць за сваіх дзяцей і вучацца разам з імі на працягу навучальнага года. Для бабуль, якія захапляюцца вучнямі, што ідуць у школу з пышнымі букетамі кветак, у прыгожым убранні і з усмешкамі на тварах. Для адных гэты дзень вяртанне ў мінулае, для іншых —крок у будучыню. А з якімі думкамі і настроем спяшаюцца ў гэты дзень у школу настаўнікі?

 

Алена Мікалаеўна Шамшур, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Сіцькоўскай ДС-СШ:

 

Хваляванне і радасць характэрны для гэтага дня. Прыемна бачыць, як падраслі за лета дзеці, як усміхаюцца сваім аднакласнікам і сябрам. У гэтым годзе чакаю папаўненне ў свой клас, якое прыйдзе з суседняй Мікалаёўскай школы. Як класнаму кіраўніку, мне трэба стварыць у калектыве сяброўскую атмасферу і псіхалагічны камфорт. Упэўнена, што прыемна будзе працаваць у адрамантаваных класах, цікава займацца па новых падручніках. Хочацца хутчэй уліцца ў школьнае жыццё, атрымліваць асалоду ад супрацоўніцтва з дзецьмі і калегамі.

 

Таццяна Міхайлаўна Вяль, настаўніца геаграфіі Дзісенскай СШ:

 

— 1 верасня — гэта ў першую чаргу сустрэча з дзецьмі. Асабліва мяне хвалюе знаёмства з шасцікласнікамі, якія толькі пачынаюць вывучаць мой прадмет. Таму трэба прыкласці намаганні, каб іх зацікавіць, прыцягнуць увагу. У гэты дзець адчуваюцца ўрачыстасць, гордасць за сваю прафесію, удзячнасць дзяцей. 1 верасня надзея на добрыя поспехі ў вучобе і годнае выхаванне. Думаю, камфортна будзе працаваць у адрамантаванай школе, бо ўмовы працы, несумненна, уплываюць на яе эфектыўнасць.

 

Алена Фёдараўна Ільічова, настаўніца рускай мовы і літаратуры Цвецінскай ДС-СШ:

 

— З радасным хваляваннем чакаю пачатку навучальнага года. Падчас канікул сумавала па сваіх вучнях і цяпер буду вельмі рада іх бачыць. Спадзяюся, што за лета яны адпачылі, набраліся сіл і гатовы да вучобы. Чакаю, калі мы разам разгорнем падручнікі і пачнем сумесную работу. Пастараюся ў новым навучальным годзе быць для іх новай і цікавай, абяцаю прыйсці са свежымі ідэямі і новымі прачытанымі кнігамі. Будзем разам ісці наперад, і ўсё лепшае абавязкова здзейсніцца!

 

Падрыхтавала Марына ЛАПКОЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 195
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 768
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 256
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта