Авторизация
 

У нагу з часам

Не даюць сабе сумаваць дэбатчыкі з СШ №3, вучні сярэдняга і старэйшага школьнага звяна, на чале з кіраўніком гуртка "Што? Дзе? Калі?" Наталляй Іванаўнай Будзько. Пастаянна знаходзяцца ў пошуку новага і цікавага, што пашырае іх кругагляд і задавальняе інтарэсы. Нават на канікулах яны ўдзельнічаюць у розных развіваючых мерапрыемствах.

 

Майстар-клас

 

Спецыяльна правесці майстар-клас па дэбатах і пазнаёміцца з Міёрскім краем прыехалі са сталіцы вучні-старшакласнікі з гімназій разам са сваімі кіраўнікамі — студэнткай Белдзяржуніверсітэта, кіраўніком клуба гімназіі №30 Марыяй Вовк і дырэктарам грамадскага аб'яднання "Дэбаты" ў Беларусі, выкладчыкам англійскай мовы гімназіі №7, кіраўніком дэбатнага клуба ў Палацы моладзі Аленай Сцефановіч. Хлопцы і дзяўчаты — удзельнікі розных міжнародных турніраў, — былі прыемна ўражаны прыгажосцю нашага краю і той багатай гісторыяй, якую пачулі з вуснаў вядомага настаўніка і экскурсавода Вітольда Антонавіча Ермалёнка. Падарожнічалі яны  па Малому залатому кальцу Міёршчыны і па райцэнтры.

 

На пачатку сустрэчы з аднагодкамі мінчане расказвалі пра свае паездкі за мяжу, а падзяліцца было чым, бо некаторыя ўдзельнічалі ў дэбатах у Мексіцы, Чэхіі, Нідэрландах, Турцыі і іншых краінах. Пашырэнне кругагляду, самаўдасканаленне і развіццё маўлення, новыя магчымасці і інтарэсы, — усё садзейнічала іх  інтэлектуальнаму росту.

 

Перайшлі да майстар-класа, падзяліліся на каманды. Праходзілі дэбаты ў скарочанай форме ў фармаце Карла Попера на англійскай і рускай мовах па тэме "Вегетарыянства" (добра/дрэнна). З залы задавалі розныя пытанні ігракам, кожны абараняў сваю пазіцыю. Затым падлеткаў чакалі сяброўскія і цікавыя размовы ў цёплай непасрэднай абстаноўцы.

Госці шчыра дзякавалі за запрашэнне і добра праведзены час на Міёршчыне кіраўніку гуртка "Што? Дзе? Калі?" Наталлі Іванаўне Будзько і іншым арганізатарам мерапрыемства.

 

Нашы ў Вільнюсе

 

У Міжнародным форуме "Idea" па дэбатах у фармаце Карла Попера, што праходзіў у Вільнюсе, удзельнічала і міярчанка, дзесяцікласніца СШ №3 Алёна Валынец разам са сваім трэнерам, настаўніцай Наталляй Іванаўнай Будзько. Прыемна адзначыць, што нашы зямлячкі змагаліся на дастаткова высокім узроўні з інтэлектуаламі з Арменіі, Нідэрландаў, Таджыкістана, Літвы, Латвіі, з некаторых рэгіёнаў Расіі і Украіны і інш. Справа ў тым, што Літва выйграла грант на правядзенне гэтага мерапрыемства ў адным з важных конкурсаў.

 

Форум праходзіў на рускай мове і па двух тэмах: "Літва павінна заставацца атамнай дзяржавай" і "У сітуацыі выбару дзяржава павінна падтрымліваць экалагічна чыстыя замежныя кампаніі замест айчынных прадпрыемстваў, што забруджваюць навакольнае асяроддзе". Сутнасць сустрэч двух каманд заключалася ў тым, што калі адна адстойвае пункт погляду "за", то другая — "супраць". Да выступленняў рыхтаваліся загадзя, аднак нельга было прадугледзець, з кім выпадзе выступаць у адной камандзе.

 

Вось што пра гэта расказвае трэнер інтэлектуалаў з СШ №3 Наталля Іванаўна Будзько:

 

Давалася выказванне кожнаму на вольную тэму, і трэба было падрыхтаваць выступленне за некалькі хвілін. Па ўзроўні выступоўцаў журы фарміравала каманды, у кожнай знаходзіўся навічок, вопытны дэбацёр і "залатая" сярэдзіна, прычым усе тры з розных краін.

Алёна Валынец удзельнічала ў такіх дэбатах упершыню. З ёй у камандзе выступалі яшчэ латышка, літоўка і якут. За кожнай групай быў замацаваны трэнер, задачай якога было расставіць ігракоў так, каб у барацьбе з сапернікам набраць найбольшую колькасць балаў. Па-майстэрску хлопцы і дзяўчаты аналізавалі пытанні, будавалі кейс (выступленне іграка на пэўную тэму).

 

Якія поспехі паказала ваша каманда?

 

Яна выйшла ў 1/8 фінала. Вучні ставілі балы трэнерам, а ў выніку журы, падсумаваўшы "ацэнкі", вызначала лепшых. Прыемна адзначыць, што ўсе восем беларускіх трэнераў прайшлі ў фінал. 

У ігравых камандах перамагла група ў складзе беларускі з Барысава, латышкі і таджыка. Яны адстаялі тэму "Літва не павінна заставацца атамнай дзяржавай".

 

Які распарадак дня і вольнага часу? Ці была магчымасць пазнаёміцца з горадам?

 

Кожны дзень з 8 і да 20 гадзін быў распісаны па хвілінах. Штовечар ладзіліся прадстаўленні: развучваліся нацыянальныя танцы, гучалі на рознай мове песні, трансліраваўся спецыяльны відэарад пра знакамітых нашых дзеячаў. Беларусь прэзентавала сябе на пяты дзень разам з Украінай і Малдовай.

Напрыканцы сфарміраваліся групы паводле інтарэсаў: парк, атракцыёны, экскурсія ў манастыр на астравы.

Мне і Алёне вельмі спадабалася гэта важная сустрэча, многаму навучылі дэбаты. Кожны такі ўдзел дае добры падрыхтоўчы ўрок на наступныя падобныя мерапрыемствы.  

 

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 948
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 391
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта