Авторизация
 

Прыгажосць патрабуе рамонту

Дырэктар СШ №1 Уладзімір Вікенцьевіч Ханецкі ўпэўнены, што ў будынка старэйшай у райцэнтры школы вялікая будучыня. Нават ёсць праект, у якім фасад яе мае вельмі прыгожы выгляд. Але гэтае абнаўленне планы на будучыню. Цяпер ідзе касметычны рамонт, які пачаўся 22 ліпеня, пасля закрыцця дзіцячага аздараўленчага лагера "Сонейка".

 

Да сярэдзіны жніўня сіламі рабочай брыгады з 10 чалавек (а гэта вучні, якія закончылі 9-10 класы) і тэхнічнага персаналу школы плануецца крыху палепшыць класныя кабінеты, гэта значыць пафарбаваць падлогу, замяніць шпалеры. Аддзел адукацыі вядзе закуп матэрыялаў, а дзеці працуюць і потым атрымаюць за яе заробак, прыкладна па мільёну рублёў на чалавека ў сярэднім.

Варта адзначыць, што дзякуючы падтрымцы цэнтра занятасці больш палавіны фінансавых укладанняў ідзе менавіта на заробак рамонтнікам. Нельга забывацца і пра бацькоўскую дапамогу, якая іграе вялікую ролю пры любым абнаўленні. Плюс да ўсяго школа не першы год аказвае платныя адукацыйныя паслугі і частка сродкаў, атрыманых пры іх аказанні, таксама ідзе на рамонт.

 

З пачатку навучальнага года настаўнікі-прадметнікі зоймуцца афармленнем сваіх кабінетаў. "Парты і дошкі застануцца ранейшымі, бо яны і так у парадку",—адзначае Уладзімір Вікенцьевіч. Дарэчы, па лініі цэнтра занятасці два гады таму заменена школьная мэбля.

Цяпер пяць класаў ужо паклеена, у медыцынскім кабінеце даведзены да ладу і пафарбаваны сцены. У двары зроблены клумбы, пасаджаны кветкі, засеяны газоны. Настаўнік абслугоўваючай працы Таццяна Міхайлаўна Пацеенак з падручных матэрыялаў нават вырабіла фігуркі смешных чалавечкаў, яны радуюць вока за будынкам школы. Тут праведзена добраўпарадкаванне і ўладкаванне: з'явіліся хатка, "рыбалоў", выявы дамашніх жывёл. Дарэчы, аднойчы гэтага мужычка з вудай нейкая бабулька, праходзячы міма, прыняла за жывога. Стала нават распытваць, ці клюе, але нічога не пачула ў адказ. Толькі калі дакранулася да пляча маўчуна, зразумела, што той — драўляная выява.

 

Што выдзяляе першую школу, тут клапатліва адносяцца да будынка. Пасля даўняга капітальнага рамонту шыферны дах не цячэ. Асвятленне ў памяшканнях энергазберагальнае, у ім засталося памяняць некалькі лямп. У сталовай толькі пафарбуюць сцены ды набудуць новы посуд. У гэтым актыўна дапамагае аддзел адукацыі.

 

— Безумоўна, планы на будучыню ў нас грандыёзныя, — гаворыць дырэктар Уладзімір Ханецкі. — Толькі на ўсё патрэбны грошы і час. Мы беражом тое, што маем. Нават у адзіным камп'ютарным класе абсталяванне набыта даўно, але дзейнічае поўнасцю. Мару замяніць маніторы на вадкакрышталічныя, яны для зроку больш карысныя, але ўсяму свой час. Капітальны рамонт будзе, але яго плануе і арганізоўвае аддзел адукацыі. Вось тады наша першая школа стане самай прыгожай у горадзе.

 

Ігар МАТЭЛЕНАК,

студэнт журфака.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 июля 2022
Алексей, Георгий, Иван, Максим, Никита, Николай, Павел, Терентий, Федор, Юлиан, Анастасия, Василиса

Именины 3 июля 2022
Андрей, Глеб, Дмитрий, Иван, Наум, Николай, Инна, Римма, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта