Авторизация
 

Малайцы нашы юідаўцы!

Абласны конкурс юных інспектараў дарожнага руху сёлета праходзіў 41-ы раз. На працягу апошніх пятнаццаці гадоў паспяхова ўдзельнічаюць у ім вучні з СШ№2  пад кіраўніцтвам настаўніка Леаніда Леанідавіча Мятлы. У гэтым годзе каманда міярчан на абласных спаборніцтвах "узяла бронзу".

 

Выхаванцы Леаніда Леанідавіча атрымалі першынство ў раённым туры конкурсу. На занальным этапе, што праходзіў у Шаркаўшчыне, сярод 9-ці каманд былі другімі. І, нарэшце, трэцяе месца ў абласных спаборніцтвах, якія адбыліся ў Полацку. Гэтымі высокімі пазіцыямі трэба ганарыцца і старацца іх утрымліваць.

У склад каманды юных інспектараў дарожнага руху ўваходзяць Ірына Арсоба, Таццяна Вішнеўская, Павел Асетнік, Аляксей Юршэвіч, Вольга Асетнік,  Валянціна Мізэр, Аляксей Крупенька, Мікалай Радзішэвіч.

 

Настаўнік адзначае, што вучні наведваюць гурток з задавальненнем. Напрыклад, капітан каманды Ірына Арсоба шкадуе, што ў наступным годзе ўдзельнічаць у конкурсе нельга, бо па правілах узроставага цэнзу — толькі да 15 гадоў.

На спаборніцтвах юідаўцы змагаюцца ў фігурным кіраванні веласіпедам, яздзе па знаках, у тэставай форме рашаюць білеты па правілах дарожнага руху і медыцынскай падрыхтоўцы. Удзельнічаюць у конкурсе агітбрыгад, загадзя рыхтуюць фотагазету па бяспецы дарожнага руху. Традыцыйна лідзіруюць міярчане ў  конкурсе відэаролікаў. Вызначаюцца яны ў фігурным кіраванні веласіпедам, дасканала ведаюць правілы дарожнага руху.

Віншуем нашых прызёраў і шчыра жадаем утрымацца на хвалі перамог!

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении {days} дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2022
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2022
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта