Авторизация
 

Сертыфікаты, дыплом і падзяка

Вучні СШ №1 жывуць актыўным і насычаным рознымі цікавымі справамі жыццём. Напрыклад, вось ужо два гады яны разам з аднагодкамі са школ, гімназій і ліцэяў раёнаў вобласці, з Полацка, Наваполацка, Віцебска ўдзельнічаюць у фестывалі міжнародных камунікацый, які праходзіць у абласным цэнтры. Каманды спаборнічаюць у конкурсах на лепшых экскурсавода, прамоўцу, міні-тэатр і выкананне песні на замежнай мове.

 

У гэтым годзе прадстаўнікі нашага раёна ўдзельнічалі ва ўсіх намінацыях фестывалю, акрамя "міні-тэатр". Узровень многіх выступоўцаў быў ацэнены высока, але лепшы вынік — у нас. Наша газета "The Little Britain Times" заняла першае месца ў вобласці ў намінацыі "Прэс-цэнтр", атрымалі дыплом. Летась у аналагічным конкурсе былі на другой пазіцыі. У складзе нашай каманды вучні 10 і 11 класаў Кацярына Пачопка, Марыя Катовіч, Вікторыя Захарэвіч, Дзмітрый Ляшук, Вадзім Грыгор'еў і Андрэй Ражанскі, а кіраўнік і арганізатар — настаўніца англійскай мовы Ала Іосіфаўна Мітрафанава. З'яўляючыся ініцыятарам міжнароднага праекта "Тайны мясцовай прыроды", яна дапамагла далучыць да нас у гэтай працы нават вучняў з іншых краін. Творчае супрацоўніцтва on-line з настаўнікамі і вучнямі з Украіны і ЗША сталі добрым вопытам. Калі настаўніца размясціла газету на нашым блогу ў Інтэрнэце, то пасыпаліся добрыя водгукі ад кампетэнтных людзей: нашу творчую дзейнасць высока ацанілі. Каардынатар праектаў міжнароднай адукацыйнай рэсурснай сеткі iEARN доктар філасофіі Барры Крамер выслаў нам сертыфікаты міжнароднага ўзору. Беларускі нацыянальны каардынатар Людміла Дзяменцьева адрасавала ліст-падзяку.

 

Каманда добра папрацавала і задаволена вынікамі. Спадзяёмся, што пад кіраўніцтвам нашай настаўніцы мы і ў наступным годзе будзем у ліку лідараў. Прыемныя ўражанні і цікавыя ўспаміны ад паездкі застануцца з намі надоўга.

 

Вікторыя ЗАХАРЭВІЧ, вучаніца 10 класа СШ №1.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 425
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 623
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 716
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 893
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 599
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 663
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 762
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 октября 2020
Алексей, Гавриил, Георгий, Давид, Игорь, Константин, Макар, Николай, Трофим, Федор, Мария

Именины 1 октября 2020
Алексей, Аркадий, Борис, Вениамин, Владимир, Иван, Иларион, Константин, Михаил, Петр, Сергей, Ариадна, Ирина, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта