Авторизация
 

Час ад экзаменаў

У канцы навучальнага года "прамую лінію" правёў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама В. А. Драба. Якое пытанне асабліва зацікавіла суразмоўцаў Валерыя Анатольевіча?

—   Бацькі вучняў з Завуццеўскага сельсавета непакоіліся пра лёс Завуццеўскай і Папшулёўскай школ. Парадую іх, бо закрыццё гэтых устаноў адукацыі не плануецца. Больш складаная сітуацыя ў Мікалаёве, але гэта крыху аддаленая перспектыва. Сёлета заканчваецца апошні навучальны год у Паташнянскай базавай школе, яе вучняў з 1 верасня чакае Павяцкая СШ. Закрываецца Наўгародская дзіцячы сад-пачатковая школа. Выхаванцы з яе будуць працягваць вучобу ў Чапуках.

 

Узмёнская сярэдняя школа сёлета ператвараецца ў базавую. Пачынаецца паступовае пераўтварэнне Перабродскай СШ, у ёй ужо не будзе 10-га класа. Толькі 16 вучняў цяпер закончыла 9-ты клас СШ №1, а таму паўстае пытанне аб адкрыцці ў гэтай школе 10-га класа, для якога мала навучэнцаў. Справа ў тым, што загадам Міністэрства адукацыі №65 ад 8 лютага прадугледжваецца напаўняльнасць 1, 5, 10 класаў у сярэднім па 24 вучні, калі раней першакласнікаў патрабавалася 20, а ў 5-ым і 10-ым-па 25 школьнікаў, у вясковых школах у класах павінна быць не менш за 5 вучняў.

 

Закрыццё чакае Даўгінаўскую БШ, бо там зусім не будзе першакласнікаў, у другі клас пойдуць 2 вучні, у чацвёрты — 1.

Пытанні з працаўладкаваннем педагогаў у асноўным вырашаюцца. Складаная сітуацыя з настаўнікамі пачатковых класаў. Ім прапануем магчымасці памяняць асноўны профіль дзейнасці і вельмі просім не адмаўляцца ад вакансій.

На чым настаўнікі і школьнікі будуць дабірацца да месца вучобы?

— Аддзел адукацыі вымушана становіцца транспартнай арганізацыяй, у нас цяпер 10 аўтобусаў, неўзабаве набудзем яшчэ адзін для Павяцкай школы, а да канца года заменім транспарт і для Завуццеўскай, ён самы зношаны.

А як справы з заканчэннем гэтага навучальнага года?

— Цяпер здаюць экзамены 260 выпускнікоў базавых школ і 209 — сярэдніх. Памяншэнне колькасці школьнікаў істотнае: у мінулым навучальным годзе базавыя закончыў 291 вучань, а сярэднія — 218. 1 верасня 2011 года за парты селі 2590 дзяцей, 1 верасня летась — 2450.

 

Сёлета ўпершыню сталі абавязковымі іспыты па замежнай мове. Яны праводзяцца ў вуснай форме з выкарыстаннем камп'ютараў і іншых тэхнічных сродкаў.

Апошнія экзамены ў школах раёна пройдуць 10  і 11 чэрвеня, і адразу — 11 і 12 чэрвеня — намячаюцца выпускныя балі. Як і ў папярэднія гады, яны безалкагольныя. Значная ўвага надаецца бяспецы масавых мерапрыемстваў, гэтым зоймуцца работнікі міліцыі, выратавальных і іншых служб.

 

Як будзе арганізаваны адпачынак школьнікаў?

— У першую змену (з 3 да 22 чэрвеня) 500 дзяцей з 16 школ адпачываюць у прышкольных аздараўленчых лагерах. У СШ №3 пачаў дзейнічаць лагер працы і адпачынку для 20 старшакласнікаў школ райцэнтра. Па дагаворы з ААТ  "Чэрасы" за аплату яны стануць працаваць у гаспадарцы.

 

Створана 12 лагераў палаткавага тыпу. Іх наведвальнікі прымаюць удзел у паходах, вывучаюць гісторыю і культуру.

Пры Дзісенскай СШ дзейнічае турыстычны лагер абаронна-патрыятычнага профілю для юнакоў-дзесяцікласнікаў са школ раёна. Яны асвойваюць праграму дапрызыўнай падрыхтоўкі, займаюцца спортам, наведаюць пагранатрад у Фарынаве і заставу "Плюсы".

 

У другую змену (з 1 па 22 ліпеня) плануецца дзейнасць прышкольнага лагера на 30 месц пры СШ №1 і двух турыстычных. Сумесна з РК ГА "БРСМ" на базе Мілашоўскай школы арганізуем адпачынак для 30 старшакласнікаў.

У трэцюю змену (з 1 да 21 жніўня) 30 школьнікаў пройдуць аздараўленне ў лагеры пры СШ №2 і яшчэ 35 дзяцей — у трох турыстычных лагерах. Такім чынам, за лета 580 вучняў адпачне ў прышкольных лагерах, 20 — у лагерах працы і адпачынку, 318 — у турыстычных.

 

Гутарыў Л. МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта