Школьники "за"
gazeta 31-05-2013, 15:10 0 Адукацыя і выхаванне
22 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень Маці-Зямлі. Галоўнай мэтай гэтай акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадства і кожнага чалавека планеты да праблем Зямлі і навакольнага асяроддзя.
Упершыню мерапрыемства такога кшталту было праведзена ў 1970 годзе ў ЗША. Дзякуючы яго поспеху, сенатар Гейлард Нэльсан вызначыў "Тыдзень Зямлі" як штогадовую з'яву, якая стала дастаткова цікавай для жыхароў ЗША. У 1990 г. акцыя стала міжнароднай. А зараз і на тэрыторыі нашай краіны Тыдзень Зямлі набыў шырокія маштабы. Па ўсёй рэспубліцы напрыканцы красавіка праводзяцца мерапрыемствы па захаванні і ахове прыродных багаццяў.
Не абмінула тэма аховы акаляючай нас экасістэмы і Новапагосцкую школу.Тут акцыя з'яўлялася адной з асноўных падзей красавіка. Лінейка мерапрыемстваў была распрацавана як для самых маленькіх, так і для старэйшых вучняў. Гэтаму паспрыяў удзел школы ў праграмме "Зялёнай школы".
Пачаўся Тыдзень Зямлі з агульнашкольнай інфармацыйнай гадзіны "Давайте сохранять планету Земля зеленой и цветущей". Яе падрыхтавалі вучні першага і адзінаццатага класаў, якія ў форме вуснага часопіса данеслі да прысутных важнасць акцыі, распавялі пра гісторыю Тыдня Зямлі.
Для самых маленькіх быў прадстаўлены фільм "Наши "Динозавры". Дзеці атрымалі шмат цікавай інфармацыі, карыснай для развіцця.
Вучні 1-4-х класаў маглі быць не толькі назіральнікамі. Ім прапаноўвалася стварыць малюнкі па тэме "Прырода роднага куточка". Дзеткі добра папрацавалі. На конкурсе ўсе работы былі настолькі прыгожыя, што ў журы не атрымалася вызначыць лідара. Пераможаных няма!
Праверыць свае здольнасці да мастацтва маглі не толькі вучні пачатковай школы, але і школьнікі 5-11 класаў у конкурсе буклетаў "Наш дом родной, наш общий дом — Земля, где мы с тобой живем". У работах удзельнікаў раскрываліся многія экалагічныя праблемы, ва ўсіх працах была адзначана прыгажосць родных мясцін і закранута праблема яе захавання. Такім чынам, конкурс развіваў не толькі творчыя здольнасці, але і экалагічную адказнасць вучняў.
Але ж словы не маюць ніякага значэння без спраў! На працягу красавіка згодна з Годам Беражлівасці і ў межах Тыдня зямлі быў арганізаваны збор макулатуры. Актыўны ўдзел прыняла ўся школа. Сабралі каля тоны макулатуры.
Вучні 8, 9, 10-х класаў разам з Новапагосцкім лясніцтвам удзельнічалі ва ўзнаўленні лясных масіваў. Было адноўлена больш за 15 га лесу.
Не абышлося і без дапамогі братам нашым меншым. Вучні 1-11 класаў дапамагалі першым пералётным птушкам знайсці месца жыхарства: будавалі шпакоўні і развешвалі іх. Зараз у іх жыццё ідзе поўным ходам.
Асноўную ўвагу адзінаццацікласнікі накіравалі на пасадку Алеі выпускнікоў. У школе такое своеасаблівае мерапрыемства стала штогадовай традыцыяй. Сёлета стварылі алею з 13 бяроз і двух сосен. Атрымалася, што кожны з 15 вучняў даў жыццё аднаму дрэўцу. Гэта адзін з першых самастойных крокаў у жыцці выпускнікоў да яднання з прыродай, магчымасць пакінуць у роднай школе жывую памяць пра сябе. У наступным годзе супрацоўнікі школы спадзяюцца на магчымасць пасадзіць такія крыху незвычайныя для нас дрэвы, як кедр і ядловец.
Нагадаю, што клопат пра родную прыроду не павінен абмяжоўвацца толькі мерапрыемствамі Тыдня Зямлі. Каб захаваць нашу планету квітнеючай, трэба працаваць на яе карысць кожную хвіліну. Бо чым больш чалавек аддае, тым больш ён атрымлівае ў адказ. Памятайце: наша планета Зямля — усё, што у нас з вамі ёсць. Клапаціцеся пра яе!
К. ІВАНОВА,
вучаніца 11 класа
Новапагосцкай школы.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.