Слова и дела родителей

Дзіця ні фізічна, ні псіхалагічна не можа існаваць без дарослага. Зрабіць малое шчаслівым, дапамагчы яму раскрыць свае здольнасці, паважаць працу, навучыцца цешыцца прыгажосцю навакольнага свету і ствараць прыгажосць, любіць людзей і быць любімым самому, стаць Чалавекам не толькі задача, але і абавязак дарослага і ў першую чаргу бацькоў.

 

Менавіта вачамі самых блізкіх людзей, вачамі бацькоў пачынае глядзець дзіця на свет, бачыць і разумець яго. Першыя думкі, разважанні і меркаванні, першыя ўчынкі і правілы паводзін грунтуюцца на вопыце сям'і. Вядома, што галоўным дзейсным сродкам выхавання з'яўляецца любоў да дзіцяці. Але любіць сваё дзіця зусім не проста. Любіць — значыць жыць жыццём нашчадка, бесперапынна вывучаць яго патрэбы, раскрываць здольнасці і магчымасці, забяспечваць спрыяльныя ўмовы для іх развіцця.

 

Дапамогуць бацькам стварыць у сям'і спрыяльны клімат для выхавання наступныя парады.

1. Трымайце слова, дадзенае дзецям.

2. Паважайце дзяцей, не падманвайце.

3. Любоў і дабрыня аказваюць больш моцны ўплыў на станаўленне характару, чым пакаранне.

4. Закласці цвёрды падмурак асобы неабходна ў раннім дзяцінстве. Пакуль галінка зялёная і гнуткая, яе можна лёгка выпрастаць.

5. Калі дзіця ўвесь час крытыкаваць — яно вучыцца ненавідзець.

6. Калі дзіця высмеяць, яно становіцца замкнутым.

7. Калі дзіця часта папракаць, яно будзе жыць з пачуццём віны.

8. Калі дзіця падбадзёрыць, яно навучыцца верыць у сябе.

9. Калі дзіця хваліць за поспехі, яно навучыцца дзякаваць.

 

І. ЗАХАРЭНЬ,

грамадскі інспектар

аховы дзяцінства

Паташнянскай БШ.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.