Письма о драгоценной водичке

Письма о драгоценной водичке У конкурсе эпісталярнага жанру вучні Дзісенскай школы прымаюць удзел кожны год. На гэты раз тэма гучала так "Напішы пісьмо пра тое, чаму вада з'яўляецца каштоўнай крыніцай". Сачыненні пяцікласніка Івана Кавалеўскага (кіраўнік В. Ф. Кавалеўская), сямікласніцы Веранікі Арлоўскай (кіраўнік А. П. Красоўская) і дзевяцікласніцы Юліі Стальмачонак (кіраўнік Г. Я. Вяль) былі ў ліку лепшых у раёне і накіраваны на вобласць. Там работа Веранікі Арлоўскай заняла першае месца, а на рэспубліканскім этапе трэцяе.

Прапануем вашай увазе ўсе тры сачыненні.

 

А. КРАСОЎСКАЯ,

намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце.

 

Юлия СТАЛЬМАЧЁНОК


Здравствуйте, земляне!

Обращается к вам белорусская школьница Стальмаченок Юля. Я решила к вам обратиться, потому что однажды  мне в руки попала  интересная книга о Солнечной системе, и меня очень потрясла история планеты Марс.  

               

Я узнала, что на Марсе очень много ударных кратеров большого размера. Это свидетельствует о том, что планета пережила множество катастроф, которые изменили условия жизни на ее поверхности. Загадочные марсианские долины, похожие на высокие русла рек, были созданы водными потоками, которые иссякли более миллиарда лет назад. Об обилии воды на Марсе в давние времена свидетельствуют многочисленные факты. Есть даже исследования, доказывающие, что на Марсе раньше существовал океан воды. Океан воды мог жить, пока температура поверхности Марса была достаточна высока. Планета начала охлаждаться около миллиарда лет назад. Тонкая атмосфера Марса не препятствовала "улетучиванию" воды в межпланетном пространстве.

 

Так Марс стал необитаемой  планетой.

Сначала я долго не могла понять: как это нет воды?! А ведь нам, землянам, свою жизнь невозможно представить без воды. Вода — это удивительная вещь! С точки зрения химии, вода — это химическое вещество в виде прозрачной жидкости, не имеющей цвета, запаха и вкуса. В твердом состоянии называется льдом, снегом или инеем. В газообразном — водяным паром. Вода — это второе по важности вещество на Земле после кислорода. Какое другое вещество на планете может быть более разнообразным, чем вода? Народ давно отметил эти особенности воды и сочинил о ней разные загадки:

 

В огне не горит, в воде не тонет. (Лед).

Посмотри в окошко: идет длинный Антошка. (Дождь).

Течет, течет не вытечет, бежит, бежит не выбежит. (Река).

Пословицы:

Когда пьешь воду, не забывай об источнике.

На воду без весел не спускайся.

В решете воду не удержишь.

 

Тело человека на 70% состоит из воды. Без воды человек может прожить всего 3 дня. И как не вспомнить произведение Антуана де Сент-Экзюпери "Маленький принц", когда летчик  вынужден был посадить свой самолет в пустыне, чтобы починить его, и как несколько дней он провел без воды, как хотелось ему хотя бы глоточка воды. Вот тогда, наверное, он и сказал: " Вода, у тебя нет ни вкуса, ни цвета, ни запаха, тебя невозможно описать, тобой наслаждаются, не ведая, что ты такое. Нельзя сказать, что ты необходима для жизни: ты — сама жизнь. Ты наполняешь нас радостью, которую не объяснишь нашими чувствами. Ты самое большое богатство на свете".

 

Может быть, я только сейчас по-настоящему поняла, почему даже в детских сказках, чтобы исцелить, омолодить, герой добывает мертвую воду, заживляющую раны, а потом живую, чтобы возвратить к жизни. 

 

А ведь это, может, и не сказка, потому что, например, ученые доказали, что вода  может быть живой и мертвой, когда проводили эксперименты с водой. И вот что получилось. Например, музыка Бетховена, Вивальди, Баха дала жизнь причудливым снежинкам с большим количеством тончайших филигранных деталей. Под звуки фортепьянных этюдов Шопена вода смерзлась в каплевидные многочисленные кристаллы. "Лебединое озеро" Чайковского привело к образованию изумительной структуры с лучами в виде перьев, которые экспериментаторы тут же окрестили лебедем. А "Отелло разбитых сердец" Элвиса Пресли породил странную композицию, где начавший было формироваться шестигранник, оказался расколот другим кусочком льда. Удивительно, правда?!

 

       Науке еще даже неизвестно такое живое существо, которое могло бы обходиться без воды.

       Вода обладает удивительными свойствами, не зря эти свойства используют в религиозных обрядах, например, Крещение. Люди зимой окунаются 3 раза в прорубь, чтобы укрепить свое здоровье. На территории Беларуси есть много таких святых источников. Например, источник Святого Яна. Возле этого источника сходятся пути трех районов — Миорского, Глубокского и Шарковщинского. Сюда приезжают туристы из Польши, Литвы, Латвии, Германии, Швеции и России. Считается, что эта вода обладает лечебными свойствами.

 

Источник Юрьева Горка в Витебске тоже, по легенде, исцеляет людей.

Святой Источник Полоцка считается главным не только в Витебской области, но и во всей Беларуси.

Окружающая среда — это мир вокруг нас. Она включает в себя землю, воздух, растения, животных, населяющих нашу планету. Все это находится в состоянии хрупкого равновесия.  Хозяйственная деятельность человека часто нарушает это равновесие и приводит к опустошительным последствиям. Это и уничтожение лесов, и дожди-убийцы, и разливы нефти, и осушение рек.

Уничтожение лесов ведет к тому, что отходы производства (ядовитые газы) в атмосфере превращаются в серную и азотные кислоты. Кислоты выпадают вместе с дождями, загрязняющими водоемы и уничтожающими леса.

 

Каждый год нефть, разливающаяся из танкеров и нефтепроводов, губит тысячи птиц и другие формы морской жизни.

Ведь даже мой самый маленький город Беларуси — город Дисна — подвергся губительному воздействию человеческой бесхозяйственности. Река, которая раньше была судоходной, обмелела так, что в некоторых местах ее можно даже перейти по камням. Лес, в который я бегала собирать ягоды, поляны, на которые я любила приходить, стали исчезать из-за вырубки. А мусор?! Люди выбрасывают его повсюду, даже не задумываясь о последствиях. А ведь выброшенная пластиковая бутылка может разлагаться тысячи лет!

 

Дорогие земляне! Представьте на миг, что на нашей планете исчезла вода, — вам станет, как и мне, страшно… Мы все погибнем! Давайте будем помнить, что вода — драгоценный дар, драгоценный источник!

Вода чудесный дар природы,

Живой, текущий и свободный,

Картины нашей жизни красит

В своих трех важных

                                 ипостасях.

Великий труженик водица,

Ну как же ей не восхититься!

 

До свидания.

С уважением и надеждой Юля.

 

 

 

Вераніка АРЛОЎСКАЯ

Прывітанне, мой сябра Мікола!

Да цябе зноў звяртаюся я.

Не пісаў табе доўга даволі —

Аб табе толькі думаў штодня!

А чаму не пісаў — то вядома:

Я ж сур'ёзную справу раблю —

Вывучаем мы стан вадаёмаў

І тым самым шануем зямлю.

Бо нядаўна зусім наш настаўнік

Расказаў пра каштоўнасць вады.

А яшчэ, што яе не хапае

І ў вёскі, і ў гарады.

І аповед настаўнік закончыў

Словам тым: для планеты ўсёй

Нават кропля вады ёсць каштоўнасць,

Бо жыццё нараджаецца ў ёй.

Сапраўды, калі так паразважыць,

То вада—як крыніца жыцця.

У спякотнай пустыні аазіс

Ёй пад сілу вярнуць з небыцця.

Толькі ёй падуладна спатоліць

Смагу ўсім, хто ў дарозе знямог.

І сасмяглыя вусны напоіць,

Сіл прыдасць для звароту

                                 на родны парог.

Жыватворнай сваёю моцай

Яна поіць лугі і палі,

Каб мог колас расці днём і ноччу,

Каб мурожныя ўсталі стагі.

Яна круціць станцый турбіны,

Каб ішло ў нашы хаты святло,

Яна жар астуджае машыны,

Каб ніякіх нягод не было.

У вадзе жыве розная рыба,

Але толькі ў чыстай вадзе.

Ці не трэба задумацца хіба

Аб праблеме вады і бядзе?!

У чым бяда? Чалавек не зважае

Колькі трэ для ачысткі вады.

Не шануе — прывык, разлівае,

Марна траціць ваду ён гады.

Не раздумвае: а што, калі раптам

Вада скончыцца — як тады быць?

Астудзіць як гарачы рэактар

І адкуль вады ўзяць, каб папіць?

І так страшна мне стала, уявіўшы:

На планеце не стала вады —

Сохнуць травы, і, голаў схіліўшы,

Чалавек прагне кроплю вады.

Мой сябрук, я і так вось і гэтак

Разважаў пра ваду доўгі час,

Бо хачу, каб расло многа кветак,

Каб буяла прырода ў нас.

Нашы рэкі, азёры, крыніцы —

Гэта сховішча прэснай вады.

І няхай струмень чысты

                                      бруіцца

Праз жыццё ўсёй планеты гады.

Мы з табою малыя, Мікола,

Але думаю, ты мне павер:

Разумеем, прыроду наўкола

Берагчы трэба нам і цяпер.

Потым будзе ўжо позна,

                                не вернеш

Ні зялёнага гаю, ні рэк,

Калі знікне з зямелькі

                            каштоўнасць

І растраціць ваду чалавек.

Ну, пакуль што бывай, да сустрэчы.

Летам стрэнемся, а цяпер будзь здароў.

Пабяжым у спякоту да рэчкі,

Як да лепшага сябра дамоў.

Застаюся ў думках з табою.

Шле табе прывітанне Юрась,

І Андрэйка, і Мішка з сястрою.

Ну, бывай жа. Твой сябар Адась.   

 

 

 

Іван КАВАЛЕЎСКІ


Дарагі дружа!

Піша табе твой сябар Ваня. Ужо мінулі навагоднія святы і Нараджэнне Хрыстова. Зусім хутка людзі будуць святкавать Вадохрышча. Ва ўсіх храмах, і ў нашым таксама, народ збярэцца на ўрачысты малебен, дзе будзе асвячацца вада. Потым маці прынясе яе дадому, і мы будзем асвячаць ёю свой дом. А некаторыя мае знаёмыя нават акунуцца ў палонцы або ў крыніцы святога Яна, што знаходіцца непадалёку ад Дзісны ў Чарневічах. І нікога не пужаюць нават моцныя зімнія маразы. Мяне, дарагі дружа, заўсёды  здзіўляў той факт, што людзі ад гэтай экстрэмальнай працэдуры ніколі не хварэюць. І аднойчы  я задумаўся: а можа, вада, як у тых казках, што расказвала мне бабуля, сапраўды жывая? Можа, яна чуе нашы думкі, пачуцці, пажаданні і, калі яны добрыя, адгукаецца на іх, дапамагае чалавеку. Вучоныя гавораць, што вада здольная нават запамінаць інфармацыю. Значыць, да вады трэба ставіцца вельмі асцярожна, беражліва, як да найвялікшай каштоўнасці, як да дарунка Божага.

 

Я аднойчы ўявіў: а што, калі б на свеце зніклі золата і брыльянты? Напэўна, вялікае гора  перажылі б прыгажуні, якія не могуць абыходзіцца без такога вабнага іх бляску, і пабяднелі б тыя багацеі, якія на гэтыя каштоўнасці  ўскладалі вялікія надзеі. Але ў цэлым у свеце  нічога катастрафічнага не здарылася б. Проста адбыўся чарговы крызіс, які люді з цяжкасцю, але перажылі. А вось калі б знікла вада… Страшна нават уяўляць. Я думаю, адна кропля яе была б даражэйшая за любыя каштоўныя камяні і металы. Нікому гэтыя цацкі ўжо не  былі б цікавыя. Любы крызіс здаўся дробяззю. Наша планета проста ператварылася б у пустыню…

 

Мы, дарагі дружа, на жаль, не заўважаем цяпер гэтае багацце, якое вакол нас усюды і ў дастатковай колькасці. Я вось пішу табе пісьмо і п`ю гарачую каву, гляджу ў акно, за якім усё пакрыта белым пухнатым снегам. Бярозы, елкі, яблыні ў маім садзе таксама прыбраліся ў белы вэлюм. А долу мякка ападаюць сняжынкі, адна прыгажэйшая за другую. Божа, які гэта сапраўдны цуд! А летам, помніш, мы бегалі  з табой на нашу рэчку і купаліся там цэлымі днямі. Над вадой снавалі птушкі, матылі, стракозы, а пад вадой — разнастайныя рыбкі. Усім тут было добра і ўтульна. А пасля цёплага летняга дожджыку ўсё ажывала, паветра станавілася празрыстым і дыхалася вельмі лёгка.

 

Кажуць, што на нашай планеце ёсць ужо шмат краін, дзе запасы прэснай вады маленькія. І людзі ўжо адчулі на сабе гэтую праблему. Чаму вады ў свеце становіцца ўсё менш? Куды яна знікае? І не заўсёды да чалавека бывае добразычлівай. Чалавек прывык думаць, што ён "цар прыроды", што ўсе стыхіі яму падуладныя, што ён можа імі кіраваць. Але менавіта вада прымусіла чалавека скарыцца і задумацца над тым, "хто ў доме гаспадар". Мы не маем права бяздумна ўмешвацца ў прыроду: змяняць рэчышчы, асушаць балоты, забруджваць акіяны…

 

Інакш нашы чорныя справы і думкі могуць абрынуцца на нас жа ў выглядзе цунамі, заліўных дажджоў або засух… І тады чалавек пачынае разумець, што ён усяго толькі часцінка ў гэтым свеце, што трэба  жыць з прыродай у гармоніі. А для гэтага спачатку неабходна навесці парадак у сваіх думках: стаць добрымі, спагадлівымі, міласэрнымі, чулымі да чужой бяды і берагчы тое, што нам дадзена для карыстання, ставіцца да гэтага дарунка як да найвялікшай каштоўнасці.

 

У горадзе Брэсце ёсць помнік, які называецца "Смага". Ён прысвечаны тым байцам, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля глыточка вады для сваіх таварышаў, што мужна абаранялі Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А па ўсёй Беларусі шмат крынічак, якія людзі беражліва ахоўваюць, як самае дарагое багацце. І вада ў такіх крыніцах становіцца лекавай, яна дапамагае ім у складаных жыццёвых сітуацыях, за дабро плоціць дабром. Мая бабуля Таіса расказвала, што даўней людзі  ўмелі "дагаворвацца" з прыродай. Калі дакучалі ліўневыя дажджы або засухі, то жанчыны збіраліся і ішлі ў храм, малілі Бога і Божую Маці, каб даравалі ім добрае надвор`е. Надвор`е  ўсталёўвалася адразу пасля малебну: або пачынаў ісці доўгачаканы дожджык, або праяснялася неба і выглядала сонейка. А людзі стараліся больш не гнявіць Бога дрэннымі думкамі і ўчынкамі.

 

Дарагі дружа! Яшчэ раз віншую цябе са святам і жадаю, каб вадзіца, якую ты будзеш піць  кожны дзень, служыла  для ачышчэння не толькі цела, але і духу, была добрым памочнікам у жыццёвых справах табе і ўсім добрым людзям. А мы, людзі, не павінны забывацца, што сапраўдныя каштоўнасці — гэта не золата і брыльянты, а нешта большае…

 

Да пабачэння, дарагі дружа!

Твоя сябар Ваня.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.