Авторизация
 

Гармонія з прыродай

Гормония с природой Чым мы дыхаем? Што забруджвае нашу ваду? Навошта сарціраваць смецце? Як правільна збіраць грыбы? Чым чалавек можа дапамагчы планеце? Над такімі пытаннямі разважалі ўдзельнікі экалагічнага турніру "На гэтай зямлі жыць і мне, і табе", што прайшоў напрыканцы красавіка ў раённай бібліятэцы. 

Каманды дзесяцікласнікаў з трох школ райцэнтра — "Дрым-цім" (СШ №1), "Землярыйкі" (СШ №2) і "Дружба" (СШ №3)—спаборнічалі ў ведах пра навакольны свет і спрабавалі знайсці рашэнне значных экалагічных праблем. За гэтым уважліва сачыла журы ў складзе галоўнага спецыяліста раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандра Ваяводава, першага сакратара РК ГА БРСМ Марыны Кашкур і бібліёграфа Вольгі Федуковіч.

 

Вершамі пра непаўторнасць Міёрскага краю пачала мерапрыемства вядучая Наталля Калеснік, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфарматызацыі бібліятэкі. "Каб атрымаць асалоду ад прыгажосці прыроды, не абавязкова далёка ехаць, дастаткова палюбавацца Міёршчынай", — адзначыла Наталля Юр'еўна. І  дадала, што ад таго, як чалавек будзе ставіцца да прыроды, залежыць будучае і яго роднай старонкі, і ўсёй зямлі.

 

Удзельнікі турніру адказвалі на разнастайныя пытанні, шмат гаварылі пра экалагічныя праблемы сучаснасці і прапаноўвалі шляхі іх вырашэння. Да аднаго з конкурсаў рыхтаваліся загадзя — стваралі экапакет. Абарону сваіх работ усе каманды годна вытрымалі. "Дружба" выступіла з прэзентацыяй "Антрапагенны ўплыў на прыроду", "Землярыйкі" спыніліся на праблеме забруджвання атмасферы, "Дрым-цім" падрабязна расказала пра глабальныя экалагічныя праблемы чалавецтва. "Трэба жыць у гармоніі з прыродай, тады мір наступіць у душы кожнага", — зрабілі вывад юныя эколагі СШ №1. Удзельніца гэтай каманды Віка Захарэвіч напісала эсэ пра ўзаемаадносіны чалавека і прыроды. Дзяўчына звярнула ўвагу на такія моманты—людзі топчуць пасаджаныя дрэўцы, бяздумна зрываюць кветкі на палетках, пакідаюць у лесе смецце. Здаецца, дробязь, але менавіта яны тояць у сабе сур'ёзную пагрозу для планеты.

 

Гормония с природой Дарэчы, пластыкавая шлянка распадаецца ў зямлі на працягу пяцідзесяці год. Пластыкавая бутэлька куды даўжэй. Праўда, няцяжка данесці і выкінуць іх у бліжэйшую сметніцу? Хаця выкідваць зусім неабавязкова. Смецце можа атрымаць другое жыццё.

У гэтым упэўнілі ўдзельнікаў турніру госці з Чапукоў — члены гуртка "Умелыя ручкі", што дзейнічае пры мясцовым СДК, разам з кіраўніком Тэрэсай Корсак. Юныя мадэлі прадэманстравалі прыгожыя арыгінальныя касцюмы, зробленыя са старых дыскаў, касетнай плёнкі, прачытаных газет, цэлафанавых пакетаў. Авангардны паказ прайшоў на ўра. Многіх зацікавіў такі творчы падыход да вырашэння экалагічных праблем.

 

Думка пра тое, што кожны чалавек адказны за стан прыроды, не раз прагучала падчас мерапрыемства. Галоўнае, каб яна "прыжылася" ў нашай свядомасці.

Фінішная прамая турніру — падвядзенне вынікаў. Перамогу заваявала каманда "Дрым-цім", на другім месцы "Землярыйкі", на трэцім — "Дружба". Усе ўдзельнікі атрымалі прызы ад раённага філіяла ГА "Белая Русь", а супрацоўнікі бібліятэкі падарылі памятны сувенір Вікторыі Захарэвіч за цікавае і змястоўнае эсэ.

Пасля мерапрыемства каманды запрасілі на кубачак чаю з салодкімі ласункамі.

 

На здымках: 1. Пераможцы экалагічнага турніру — каманда "Дрым-цім" (СШ №1). 2. Арыгінальныя касцюмы з непатрэбных рэчаў — цікавае рашэнне экалагічных задач.

 

 

Кацярына

СУРАВЕЦ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 896
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 085
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 188
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 октября 2020
Вениамин, Иннокентий, Никита, Николай, Трофим, Карп

Именины 25 октября 2020
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Госці краін

free counters
Партнеры сайта