Авторизация
 

Школа, настаўнік, вучні

У 2011 і 2012 гадах пра здачы ЦТ па матэматыцы і фізіцы каля 80% удзельнікаў атрымалі 20-30 балаў, што дало ім права паступаць у ВНУ, і большая частка сталі студэнтамі. Максімальная адзнака ЦТ 100 балаў. Калі суаднесці з пяцібальнай сістэмай, то на кожны школьны бал прыпадае 20 балаў ЦТ. Простая арыфметыка вынік ад 1 да 40 балаў адпавядае школьнай "двойцы". Раней з такой адзнакай нават атэстат не выдавалі, выпускнік мог атрымаць толькі даведку, што праслухаў курс сярэдняй школы. А сёння ён студэнт ВНУ.

 

У мінулым годзе дзяржаўныя і прыватныя ВНУ недабралі першакурснікаў як на дзённую, так і на завочную формы навучання. Аднак і з тых, хто становіцца студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў, далёка не ўсе іх заканчваюць. Па прызнанні міністра адукацыі Сяргея Маскевіча, пасля зімовай сесіі з беларускіх ВНУ штогод адлічваюць больш за сем тысяч студэнтаў. Чаму так адбываецца? Адказ ляжыць на паверхнінаша сучасная школа не здольная даць большасці вучняў якасную адукацыю.

 

Незалежна ад таго, якія веды пакажа вучань, пасля адзінаццаці год навучання ў школе ён атрымае пасведчанне аб сярэдняй адукацыі. Адзнака ў два балы дае права нароўні з усімі паступаць у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. Незразумелая логіка — "тройка" ў навучальнай ўстанове лічыцца нездавальняючай адзнакай, студэнта не пераводзяць на наступны курс, а школьнік з "двойкай" атрымлівае атэстат.

 

А можа заданні ЦТ вельмі складаныя? Упэўніваю, што асобныя з іх пад сілу добраму сямікласніку. У 2012-м мая сваячка па матэматыцы набрала 79 балаў. Ведала, як рашыць наступныя заданні, але нерацыянальна выкарыстала час. На пытанне, хто быў у яе рэпецітарам, адказала, што ёй хапіла ведаў, атрыманых на школьных уроках. Напэўна, праблема схаваная ў нежаданні школьнікаў сістэматычна і настойліва вучыцца. Чаму цяпер школа не можа падрыхтаваць будучых адказных студэнтаў?

 

Зазірнём у мінулае. Былая савецкая школа давала дастаткова добрыя веды таму, хто хацеў іх атрымаць. Калі ў 1949-м годзе заканчвалі 4-ты клас пачатковай школы, каб атрымаць пасведчанне, настаўніца вадзіла нас за 7 км пешшу ў Акунёўскую школу, дзе мы павінны былі здаць 4 экзамены. Лічу, што гэта было правільна, бо з дзяцінства прывучала да адказнасці. Пасля 5-га класа сямігодкі здавалі перавадныя іспыты. У каго было па адной-дзве двойкі, той атрымліваў заданне на лета і здаваў залікі ў канцы жніўня. З трыма і больш двойкамі пакідалі на другі год. Ні дырэктар, ні настаўнікі за гэта не неслі пакаранне. А вучні ведалі, што проста так нават "тройку" ніхто не паставіць, трэба вучыць і вучыць.

 

Калі школу пераўтварылі ў сярэднюю, у 8-мы клас з двух 7-ых (гэта прыкладна 45-50 вучняў) прыйшлі 19 плюс 8 чалавек з пяці навакольных сямігодак. Як бачыце, ніхто нікога ісці ў школу не прымушаў, прыходзілі тыя, каму патрэбны былі веды. Пасля 1-й чвэрці нас стала менш, некаторыя зразумелі, што "не пацягнуць", ці па сямейных абставінах не змаглі вучыцца. Педагогі нас паважалі і шкадавалі, аднак права на нядбалае стаўленне да вучобы не давалі. І самі мы разумелі, што прыйшлі за ведамі.

 

Пасля трох год службы ў арміі і шасці год працы ў сельскай гаспадарцы на пасадах намесніка кіраўніка і сакратара партарганізацыі вырашыў паступаць у Віцебскі педінстытут на матэматычнае аддзяленне. Да экзаменаў рыхтаваўся начамі, здаў паспяхова. Гэта пацвярджае трываласць ведаў, атрыманых у школе 50-х гадоў.

Калі працаваў у Акунёўскай СШ, мы ўсім калектывам імкнуліся выклікаць у дзяцей матывацыю вучыцца. І большасць вучняў, асабліва старшакласнікі, бачылі перад сабой перспектывы ад уласных ведаў. Пра вынікі сваёй работы меркавалі па паступленні нашых выпускнікоў у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы, і заставаліся задаволенымі.

 

Чаму цяпер наша моладзь стала такой інертнай і абыякавай? Згодзен, што не ўсе, што ёсць сярод юнага пакалення цудоўныя хлопцы і дзяўчаты. Але з кожным годам іх усё менш. Галоўнай мэтай маладых людзей становяцца абагачэнне і забавы без уліку маральных прынцыпаў. Чамусьці мы актыўна заахвочваем моладзь на забаўляльную дзейнасць, рэкламуем усё новыя формы забаў. Так, культура ніколі не існавала без забаў. А вучоба не можа існаваць без культуры. Яшчэ старажытныя грэкі заўважылі, што праца і забавы, чаргуючыся ў адпаведным рытме, ствараюць станоўчую жыццёвую энергію. Згодна са сваім уласным адчуваннем гармоніі, яны надавалі этычны сэнс правільнаму чаргаванню клопатаў і асалоды. Аднак гіпертрафія каштоўнасці забаў, якая назіраецца сёння, можа выклікаць своеасаблівы "экалагічны" крызіс сярод моладзі. І якія б рэформы ні праводзіліся ў сістэме адукацыі, яны не будуць дзейснымі, калі вучні да іх не падрыхтаваны.

 

Лозунг — кадры вырашаюць усё — вельмі падыходзіць для гэтага выпадку. Сучаснаму настаўніку вельмі складана заваяваць прэстыж. Трэба быць бязмежна адданым сваёй справе. Павінна зноў з'явіцца педагагічная эліта. Не сакрэт, што цяпер нямала абітурыентаў нясуць дакументы ў педуніверсітэты толькі таму, што больш нідзе па конкурсе не пройдуць. І патрэбны ім толькі дыплом, працаваць у школе яны не збіраюцца.

Але ці застануцца ў школе і тыя, хто выбіраў гэтую прафесію сэрцам? На жаль, сёння кола абавязкаў настаўніка стала бяскрайнім, прычым большую частку складае папяровая работа. Запоўніць шматлікія графы журнала і праверыць сшыткі, зрабіць запісы ў дзённіку класнага кіраўніка, правесці і аформіць аналіз выхаваўчай работы, план якой складаецца на кожную чвэрць па тыднях. Штодня паўтары-дзве гадзіны займаюць планы-канспекты ўрокаў. А далей — справаздачы, справаздачы і яшчэ раз справаздачы.

 

На ўсю дакументацыю за вучэбную чвэрць у настаўніка ідзе пачак паперы на 500 аркушаў, каля 300 файлаў, больш за 20 папак, фарба для прынтэра і г. д. І ўсё гэта трэба купіць з уласнага заробку, які, дарэчы, не вельмі вялікі.

Вечарамі настаўнік займаецца самаадукацыяй, бо адставанне ад жыцця для яго раўназначна самагубству. Неабходна ўмець карыстацца сучаснымі тэхналогіямі. Выхадныя занятыя прэзентацыямі да ўрокаў. Дадайце сюды падрыхтоўку мерапрыемстваў на суботу, навядзенне парадку ў кабінетах, удзел у шматлікіх конкурсах і канцэртах, збор макулатуры, работу ў школьным лагеры. Дарэчы, у педагогаў, як і ў любых нармальных людзей, ёсць свае сем'і і дамашнія клопаты.

Сучасны настаўнік здольны на многае, бо ён яшчэ застаецца інтэлігентам, толькі трэба разгрузіць яго ад пустой і шкоднай для педагогікі работы.

 

Ф. ШЫМУКОВІЧ,

педагог-пенсіянер, г. Дзісна.

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 530
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 93 109
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 149
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 252
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 714
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 817
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 октября 2020
Андрей, Гавриил, Давид, Иван, Иосиф, Николай, Сергей, Юлиан, Елизавета, Семен

Именины 30 октября 2020
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Иосиф, Кузьма, Леонтий, Сергей

Госці краін

free counters
Партнеры сайта