Бурлила жизнь в "Роднике"

Цікава і запамінальна прайшлі вясеннія канікулы ў вучняў Цвецінскай сярэдняй школы, якія наведвалі аздараўленчы лагер "Крынічка". У асноўным гэта былі пяці- і шасцікласнікі.

Найбольш уражанняў пакінула паездка ў Дзісну. З мінулым гарадка пазнаёміліся ў мясцовым музеі. Убачылі на даўніх фотаздымках і карцінах, як выглядаў горад некалькі стагоддзяў назад. Цікава расказала дзісенскую гісторыю гаспадыня музея Ала Пятроўна Майсяёнак. Дзякуем ёй за цёплы прыём!

 

Яшчэ вельмі ўдзячны супрацоўнікам ПАВП №16 і асабіста начальніку паста Сяргею Уладзіміравічу Максіменку за цікавую і пазнавальную экскурсію. Нам паказалі тэхнічнае абсталяванне, пажарную машыну, пазнаёмілі з асноўнымі сродкамі тушэння пажару. Цікавым быў і відэафільм пра меры пажарнай бяспекі.

Кожны дзень у лагеры запаўнялі розныя конкурсы, інтэлектуальныя турніры, спартыўныя гульні. За ўдзел у мерапрыемствах дзеці набіралі балы.

У апошні дзень змены падвялі вынікі. Лепшым у інтэлектуальных спаборніцтвах стаў Дзяніс Лінкевіч, у спартыўных — Коля Брынкевіч. Найбольш старання і актыўнасці праявілі самыя маленькія наведвальнікі лагера Надзя Сівіцкая і Даша Вайцяховіч. А лепшымі памочнікамі ў выхавальнікаў былі Наташа Дзімітровіч і Юля Альхімовіч.

За час адпачынку дзеці набраліся сіл і энергіі для вучобы ў новай чвэрці.

 

А. ІЛЬІЧОВА,

дырэктар аздараўленчага лагера.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.