Авторизация
 

Парадавалі дзіцячыя малюнкі

Аргкамітэт падвёў вынікі раённага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак па экалагічнай тэматыцы. У малодшай узроставай групе, а гэта выхаванцы дзіцячых садоў, якім па 3-5 гадоў, першае месца прысуджана Стасіку Швяцову з ясляў-сада №3 райцэнтра за твор "Нам у дождж і спякоту дапаможа сябра зялёны і добры: працягне нам дзясяткі рук і тысячы далонькаў". Аўтару толькі 5 гадкоў.

На другім месцы трохгадовы Мікіта Радванскі з малюнкам "Брудныя рэкі, сухія дрэвы… Памятай, прырода ў нас адна! Зрабіць нам трэба, каб у нашых малюнках яна прыгожай і яркай была". Ён-выхаванец Слабадской дзіцячага сада-базавай школы.

Жыве ў Баслаках і наведвае Мікалаёўскую дзіцячы сад-базавую школу яшчэ адзін мастак — чатырохгадовая Танечка Вяль. Яе твор мае назву "Дапаможам звярам". З ім дзяўчынка заняла трэцяе месца.

 

Наступная ўзроставая катэгорыя — хлопчыкі і дзяўчынкі, якім 6-10 гадоў. У ёй лепшымі вызначаны два творы. 9-гадовыя Валерыя Чаховіч і Арына Агафонава жывуць у райцэнтры і вучацца ў 3 "Б" класе СШ №1. Яны назвалі свой сумесны твор "Тое, што мы захаваем…" Другі малюнак у гэтай катэгорыі належыць Лізе Івановай, вучаніцы СШ №1. Ён называецца "Зберажом жывое".

 

На другім месцы работа 10-гадовага вучня Слабадской базавай школы Пятра Шчарбіцкага "Мы разам сумесна павінны не дапусціць, каб была бяда. Сёння, заўтра і праз гады на варце стаяць роднай прыроды!"

Два творы занялі трэцяе месца. Гэта малюнкі вучня Чапукоўскай СШ Сямёна Протаса "Зберажом жывы свет" і Мікіты Мальца з Язна "Беражы прыроду змалку!"

Лепшыя творы пераможцаў раённага конкурсу прымуць удзел у абласным этапе.

 

Н. ЛАЎРЫНОВІЧ,

вядучы спецыяліст

раённай інспекцыі

прыродных рэсурсаў

і аховы навакольнага асяроддзя.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта