Авторизация
 

Аднолькавых дзён не бывае

Кожны новы дзень для вучняў Мілашоўскай дзіцячага сада-базавай школы не бывае падобным на ўчарашні, бо на ўроках асвойваюцца цікавыя тэмы, з’яўляюцца ў класных журналах і вучнёўскіх дзённіках новыя адзнакі, а яшчэ — праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, якія ажыўляюць, робяць яркімі, насычанымі і памятнымі працоўныя будні ўсяго калектыву, напаўняюць іх новым важным зместам.

 

˜    Лідары дружыны імя З. Касмадзям’янскай Сняжана Мацяс і Таццяна Чахоўская за актыўнасць былі заахвочаны пуцёўкамі ў нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы лагер “Зубраня”. Яны сталі дэлегатамі 19 рэспубліканскага піянерскага злёту ГА БРПА ад Міёрскага раёна. Дзяўчынкі  прымалі актыўны ўдзел у многіх мерапрыемствах — “Міс Зубраня”, “Піянер змены”, “Піянерыя Беларусі”, канцэрце важатых і іншых.

 

˜    У школе да Дня барацьбы са СНІДам для старшакласнікаў праведзена пазнавальная віктарына, пераможцамі якой сталі Анастасія Пахірка, Валерый Самсановіч і Надзея Краўчонак.

 

Фельчар Ідолтаўскага ФАПа Людміла Іванаўна Леўша правяла ўрок для бацькоў “Хваробу лягчэй папярэдзіць”.

Да бацькоўскага сходу вучні 9 класа выпусцілі лістоўкі “Здароўе — гэта здорава!”, а васьмікласнікі падрыхтавалі музычныя нумары.

Быў арганізаваны конкурс малюнкаў “Мы — супраць СНІДу” сярод вучняў 6-9 класаў. Лепшымі прызнаны творчыя работы Анастасіі Сцепулёнак, Яны Марозавай, Надзеі Краўчонак, Віктара Сцепулёнка і Руслана Марцілёнка.

 

˜    Сустрэча з літаратурнымі героямі Эдуарда Успенскага “У гасцях у дзяцінства”, прысвечаная 75-годдзю пісьменніка, прайшла ў школе 21 снежня. Дзеці не толькі пазнаёміліся з біяграфіяй вядомага творчага дзеяча, але і дэкламавалі яго вершы, спявалі песні. На мерапрыемства завіталі персанажы з мультфільмаў — кракадзіл Гена, Чабурашка, паштальён Печкін, старая Шапакляк з пацуком Ларыскай, кот Матроскін і сабака Шарык.

Была арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў “Мае любімыя героі”.

 

˜    З сярэдзіны снежня праводзілася ў школе акцыя “Навагодні клас”, падчас якой дзеці праявілі творчасць і старанне ў святочным афармленні вучэбных кабінетаў.

˜    Конкурс навагодніх малюнкаў парадаваў многімі цікавымі творамі, а лепшыя з іх падрыхтавалі Крысціна Рынкевіч, Сняжана Цярэшка, Анастасія Сцяпанава, Антон Рубанік і Вікторыя Самуль.

 

˜    Багатымі на святочныя мерапрыемствы былі пераднавагоднія дні. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі БРПА і БРСМ “Цуды на Ражство”. Арганізавалі збор навагодніх падарункаў для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і тых, хто знаходзіцца ў бальніцы, а таксама для адзінокіх састарэлых людзей.

 

˜    На баль-маскарад “Добры дзень, Новы год!”, які праводзіўся 27 снежня, прыйшлі дарослыя і дзеці, і на пэўны час яны апынуліся ў казцы, дзе галоўнымі героямі былі Дзядуля Мароз, Снягурка, Баба Яга, Лесавік, Кашчэй Бессмяротны, Кікімара. Карагоды, песні, загадкі, вершы, конкурсы, жарты і смех суправаджалі ўсё тэатралізаванае прадстаўленне.

 

А на наступны дзень гледачоў сабрала навагодняя шоу-праграма “Зімовы вечар навагодні”. Гучнымі апладысментамі праважалі са сцэны яго ўдзельніц Сняжану Мацяс, Таццяну Чахоўскую, Надзею Краўчонак, Яну Марозаву, Ірыну Лемяшонак. Вядучымі навагодняга шоу былі Антон Савуць (Дзед Мароз), Анастасія Пахірка (Снягурка), Валерый Самсановіч (Баба Яга).

 

Нямала старання прыклалі дзеці, каб падрыхтаваць інсцэніроўку казкі “Калабок на новы лад”, дзе галоўную ролю выканаў Руслан Марцілёнак. Эфектным быў выхад на сцэну Лісічкі (Вольгі Гродзь). Удала выступалі і іншыя казачныя персанажы —  баба (Ірына Кабяк), дзед і Дзед Мароз (Максім Цярэшка), зайчык (Наталля Анецька), мядзведзь і воўк (Антон Баршчэўскі).

 

˜    У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” праводзілася абласное навагодняе свята ў Віцебску, у ім прыняла ўдзел і адна з лепшых вучаніц нашай школы Крысціна Рынкевіч.

 

В. ЦЯРЭШКА,

педагог-арганізатар

Мілашоўскай д/с-БШ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта