"Электробезопастность глазами детей"

"Электробезопастность глазами детей" У ім прынялі ўдзел школьнікі ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў з 22 устаноў адукацыі. Прадастаўлена 68 тэматычных малюнкаў і плакатаў, у тым ліку 21 работа—з СШ №3.

Вынікі конкурсу падведзены ў розных узроставых групах па двух намінацыях—"Плакат" і "Малюнак". Лепшымі ў маляванні плакатаў былі Аляксандра Пашкоўская, Валерыя Кяпсня і Таццяна Красоўская з СШ №3, Марына Пашкоўская з Туркоўскай д/с-СШ; Алена Кісель з Дзісенскай СШ, Алёна Рубанік з СШ №1-занялі другое месца; Сабіна Набіева з Дзісенскай СШ — трэцяе.

 

"Электробезопастность глазами детей" У намінацыі "Малюнак" перамаглі Вікторыя Арцімовіч з раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, Ірына Драба з СШ №2, Ксенія Гусак з Завуццеўскай д/с-СШ, Андрэй Томка з Дрыгуцкай д/с-НШ; Вера Тамашэвіч з Узмёнскай д/с-СШ, Марыя Сініца з Чапукоўскай д/с-СШ, Эмма Баравік з Паташнянскай д/с-БШ — занялі другое месца; Таццяна Бабышка з Павяцкай д/с-СШ, Дар'я Матэленак з СШ №3 — на трэцім.

 

Раённая энергаінспекцыя і Цэнтр дзяцей і моладзі выказваюць падзяку дырэкцыі і педкалектывам устаноў адукацыі за дапамогу ў арганізацыі конкурсу, правядзенне якога спрыяла не толькі развіццю творчых здольнасцей навучэнцаў, але і азнаямленню іх з правіламі бяспекі пры карыстанні электрапрыборамі, пашырэнню ведаў па аказанні дапамогі пры траўміраванні электратокам.

Узнагароджанне вучняў школ райцэнтра — пераможцаў конкурсу праходзіла ў СШ №3. А лепшым вясковым мастакам дыпломы і сувеніры будуць дастаўлены ў навучальныя ўстановы па месцы іх вучобы.

 

У. ТОМКА.

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.