Авторизация
 

Жывая сувязь часу

Здаецца, толькі ўчора празвінеў першы званок, а  ўжо і другая чвэрць на зыходзе. У апошнія дні кастрычніка  ў Мікалаёўскай  школе прайшоў збор дружыны “Жывая сувязь часу”, прымеркаваны  да 90-годдзя піянерскага  руху  на Віцебшчыне.

У невялічкім класным пакоі сабраліся вучні і госці — ганаровыя піянеры нашай школы — Валянціна Зыгмунтаўна Красько, Марыя Яўгенаўна Булаўская, Вольга Мікалаеўна Пазняк.

 

З уступным словам выступіла педагог-арганізатар Наталія Герасімаўна  Балаш. Яна паведаміла аб стане піянерскай арганізацыі ў рэспубліцы, вобласці. Засяродзіла ўвагу на  раённай піянерскай арганізацыі, паведаміла аб праводзімых  мерапрыемствах,  планах, дасягненнях.

Піянеры атрада “Дружба” расказалі аб дзейнасці сучаснай піянерскай арганізацыі, шэфстве і цімураўскай  дапамозе.

 

Госці падзяліліся сваімі ўспамінамі. В. З. Красько доўгі час працавала дырэктарам Дома піянераў у Дзісне. Яна расказала, як раней прымалі ў піянеры. Нават прынесла фотаальбом. З якой цікавасцю мы яго разглядвалі!

М. Я. Булаўская, якая працавала піянерважатай у Кублішчынскай школе, заклікала піянераў быць добрымі, справядлівымі, працалюбівымі, стараннымі.

В. М. Пазняк, выпускніца нашай школы, у свой час была старшынёй савета дружыны імя Паўліка Марозава. Яна падзялілася ўспамінамі пра жыццё піянерскай дружыны і атрадаў. Так склаўся лёс, што пасля заканчэння Полацкага педагагічнага вучылішча Вольгу Мікалаеўну накіравалі працаваць піянерважатай у Верхнядзвінскі раён. Успомніла, што ў той час гальштук як піянеры, так  і важатая павінны былі насіць кожны дзень. А на святы, зборы, лінейкі апраналі  і піянерскую форму.

 

Немагчыма ўспамінаць тыя далёкія  і шчаслівыя  часы без хваляванняў. 

А яшчэ гэты дзень вельмі значны для вучаніцы 2 класа Юліі Карніцкай, таму што  яна стала акцябронкам. Валянціна Зыгмунтаўна Красько прышпіліла ёй чырвоную зорачку і пажадала добрай вучобы і плённай працы.

Мы прагледзелі прэзентацыю пра сімвалы, атрыбуты піянерыі 1970-1990 гадоў. Збор дружыны закончыўся выступленнем піянераў атрада імя Марата Казея. Усе госці ў знак удзячнасці атрымалі  кветкі і словы падзякі.                                                                                

 

Піянеры дружыны

“Сонечная”

Мікалаёўскай д/с-БШ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 948
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 391
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта