Авторизация
 

Адпачынак у радасць

У аздараўленчым лагеры “Богатырь”, які дзейнічаў на асенніх канікулах у Павяцкай школе, былі створаны ўсе ўмовы для паўнацэннага адпачынку і асобаснага развіцця дзяцей.

 

На працягу пяці дзён паміж двума атрадамі ішло спаборніцтва за лідарства ў агульным заліку.

Мерапрыемствы планавалі так, каб зацікавіць кожнага. Вясёлымі і займальнымі атрымаліся “Экалагічны КВЗ”, пазнавальная гульня “Вінегрэт-шоу”, конкурс “А вам слабо?”, “Падарожжа ў краіну цікаўных”.

 

Працавалі гурткі — “Здароўе” (кіраўнік У. У. Жэндараў), “Кулінарыя” (С. С. Капуста), “Цуды з бісеру” (В. У. Міна), “Гісторыка-краязнаўчы” (У. М. Кляўцоў), — дзе можна было пашырыць свой кругагляд і ўдасканаліць асобныя навыкі.

 

Пачэснае месца ў раскладзе дня займалі спартыўныя забавы. Эстафета “Вясёлы старт”, спартладыя, турнір па рухомых гульнях, спаборніцтва “Асілкі” зараджалі добрым настроем, развівалі вынослівасць і спрыт і ўмацоўвалі сяброўства.

У апошні дзень “атрымлівалі па заслугах”. Салодкія прызы за актыўнасць, знаходлівасць, кемлівасць і інтэлект дасталіся кожнаму.

 

За час работы лагера дзеці ўмацавалі сваё здароўе, атрымалі новыя веды, развілі творчы патэнцыял і камунікатыўныя якасці. Словам, адпачынак спадабаўся і запомніўся. Гэта пацвярджаюць і праведзеныя пазней анкетаванне і гутаркі з выхаванцамі і іх бацькамі.

 

Л. ГРАКОВІЧ,

педагог сацыяльны.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Звяртайцеся

  • 20 сентябрь 2019, 15:46
  • 43
  • 0

Дзеці адпачылі разнастайна

  • 20 сентябрь 2019, 15:31
  • 27
  • 0

Сустрэча з выратавальнікамі

  • 20 сентябрь 2019, 15:17
  • 23
  • 0

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 578
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 550
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 969
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 640
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 136
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 206
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2019
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2019
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта