Авторизация
 

Ах дэбаты, дэбаты…

Ах дебаты, дебаты... У літоўскім горадзе Друскінінкай напрыканцы жніўня пяць дзён доўжыўся беларуска-літоўскі лагер па дэбатах для школьнікаў. Пашчасціла і вучаніцам СШ №3 Юліі Кураш і Дзіяне Мішчанка трапіць туды. Мерапрыемства адбывалася ў рамках праекта “Абмяркоўвай, разумей і змяняйся”, які рэалізуецца ўжо другі год, а ўдзельнічалі ў ім 38 школьнікаў з Беларусі і 27 з Літвы. Галоўная мэта лагера — навучанне пачынаючых асновам дэбатаў, развіцця ўменняў і навыкаў дэбаціравання ўжо ў вопытных школьнікаў, а таксама ўсталяванне кантактаў і культурны абмен паміж беларускай і літоўскай моладдзю.

                                                                  

Пасля двух дзён майстэрства, якія праводзіліся для вучняў і трэнераў, арганізатары сфарміравалі інтэрнацыянальныя каманды — у кожнай па тры чалавекі з розных краін — для ўдзелу ў турніры па дэбатах фармату Карла Попера. Абмяркоўвалі тэму “Уплыў сацыяльных сетак на здароўе чалавека”.

 

На працягу двух дзён праходзілі гульні, якія вызначалі мацнейшыя каманды для фіналу. Высокае інтэлектуальнае майстэрства дэманстравалі школьнікі з Гродна. У іх быў вельмі высокі рэйтынг. Не падвялі і нашы дзяўчаты: адну гульню выйгралі, другую правялі ўнічыю і толькі трэцюю прайгралі. Для навічкоў гэта выдатны вынік, улічваючы складаныя тэмы і самы юны ўзрост нашых удзельніц. Асаблівасцю сёлетняга лагера было тое, што сабралася шмат навічкоў і ўдзельнікаў з малых гарадоў Беларусі. Для 30% беларускіх удзельнікаў візіт у Друскінінкай стаў першым выездам за мяжу.

 

Дзіўным для нас, навічкоў, было тое, што вучні з Літвы вялі дэбаты на рускай мове і мелі зносіны на ёй даволі свабодна.

Удзельнікі лагера не толькі вучыліся на семінарах, майстар-класах, гулялі на турнірах, але і дэманстравалі здольнасці, веданне гісторыі сваіх малых гарадоў. Шоў талентаў стала хітом культпраграмы, у якім кожны мог прадэманстраваць свае ўменні. Юлія Кураш і Дзіяна Мішчанка прачыталі верш пра радзіму, праспявалі песню пра сяброўства і паказалі танец, чым заваявалі сімпатыю ў гледачоў. Суддзі прызналіся, што дзяўчаты былі лепшымі, зачаравалі прафесіяналізмам, пластыкай. Таксама Дзіяна і Юлія расказалі ў інтэрв’ю пра гісторыю свайго горада, які дзіўны і багаты на таленты наш Міёрскі край.

 

Па словах галоўнага арганізатара лагера з літоўскага боку, дырэктара Дэбатнага цэнтра Вергініі Пакішчэнэ, лагер выклікаў вялікую цікавасць як у беларускіх, так і ў літоўскіх вучняў. Дзеці не толькі атрымалі новыя веды, але і мелі добрую магчымасць наладзіць новыя знаёмствы з аднагодкамі. Яна выказала меркаванне, што ў наступным годзе мерапрыемства можа быць пашырана да ўзроўню рэгіянальнага форуму па дэбатах на рускай мове і ахапіць каля дзесяці краін.

 

Супрацоўніцтва толькі пачынаецца, і наперадзе яшчэ шмат новых цікавых турніраў, якія абяцаюць не толькі добрыя эмоцыі і дыпломы ўдзельнікаў, але і пераможцаў. Наступная сустрэча па дэбатах прайшла ў Мінску ў пачатку лістапада, дзе сабраліся вучні з 12 краін абмеркаваць тэму “Будаўніцтва кітайскіх кварталаў у Беларусі”. СШ №3 таксама прымае ўдзел.

Атрымаўшы мора яркіх уражанняў падчас работы лагера ў Друскінінкаі, наша каманда зразумела, што дэбаты — унікальная гульня, якая аб’ядноўвае разумных і цікавых людзей ва ўсім свеце і не мае перашкод наконт мовы зносін, адлегласці і грамадзянства. Галоўнае — жаданне развівацца і дапамагаць іншым.

Сваімі уражаннямі ад паездкі падзялілася Юлія Кураш:

— Канікулы, адпачынак і работа — усё ў нас атрымалася спалучыць. Толькі прыехалі ў Друскінінкай і паставілі свае чамаданы, адразу пайшлі ў гімназію на майстар-класы, лекцыі і першыя раўнды гульні. Спачатку крыху не разумелі, што ад нас патрабуецца, як гуляць. Калі нам расказалі пра складанне кейсаў з інфармацыяй, падрыхтоўку аргументаў “за” і “супраць” — справа праяснілася. Нас вучылі правільна фармуляваць свае думкі, адказваць на пытанні. Вольны час пачынаўся толькі пасля 19. 00. Канешне ж, мы не сядзелі ў сваіх нумарах, а знаёміліся з горадам, які аказаўся неверагодна прыгожым. Наведалі аквапарк, які з’яўляецца самым вялікім ва Усходняй Еўропе. Гэта проста цудоўнае месца, якое хочацца пасля наведаць яшчэ шмат разоў. Падарожнічалі на кацеры, пабачылі маляўнічыя куточкі горада, наведалі касцёл 17 стагоддзя, які знаходзіцца ў невялікай вёсачцы паблізу горада. Запомніўся вечар-шоў талентаў. З Дзіянай расказвалі верш пра Міёры, танцавалі, спявалі.

 

Не ўсё так было лёгка, як магло падацца на першы погляд. Дзень за днём мы рыхтаваліся да гульні ў групах. А нам, навічкам, было гэта складана. Але пасля першага раўнда я зразумела, што баяцца няма чаго. Мне вельмі спадабалася даказваць свой пункт погляду, спрачацца з апанентамі. Пераможцамі не сталі, але гэта не страшна. Ужо вопытныя ўдзельнікі расказвалі, што іх першая гульня таксама не дала высокіх вынікаў. Так што мы вырашылі старацца, працаваць і будзем спадзявацца, што яшчэ пакажам сябе, бо дэбаты — сапраўды цікавая гульня і яна нам вельмі спадабалася. Паездка ў Друскінінкай пакінула шмат станоўчых эмоцый. Наперадзе яшчэ шмат планаў, працы і дэбатаў.

 

Наталля БУДЗЬКО.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 195
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 768
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 256
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта