Школьные каникулы станут короче

«Параўноўваючы колькасць навучальных тыдняў, вучэбнай нагрузкі, працягласць канікул у нас і ў іншых краінах, мы бачым, што канікулярны перыяд можа быць карацей і нагрузка больш раўнамерна размеркавана на працягу навучальнага года», — сказаў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

Аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці паказвае, што ў беларускіх школах не хапае вучэбных гадзін па тэхнічных дысцыплінах. Неабходна вылучыць ім большую колькасць гадзін у сувязі з павышэннем значнасці тэхнічнай адукацыі для краіны. У 2012-м працягласць навучальнага года мяняцца не будзе.

Па традыцыі навучальны год падзелены на чатыры чвэрці:

-I чвэрць — з 3 верасня да 31 кастрычніка 2012г.;

-II чвэрць — з 8 лістапада да 24 снежня 2012г.;

-III чвэрць — з 9 студзеня да  22 сакавіка 2013 г.;

-IV чвэрць — з 1 красавіка да 31 мая 2013 г.

Канікулы:

-восеньскія — з 1 да 7 лістапада 2012 г.;

-зімовыя — з 25 снежня 2012 г. да 8 студзеня 2013 г.;

-вясновыя — з 23 да 31 сакавіка 2013 г.;

-летнія — з 1 чэрвеня да 31жніўня 2013 г.

Вучням 1-х і 2-х класаў належаць дадатковыя сямідзённыя канікулы ў трэці тыдзень лютага.

БелТА.

 

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.