Авторизация
 

НАВАЦЫI ў сістэме адукацыі

Напярэдадні новага навучальнага года міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч у ходзе online-канферэнцыі на сайце БЕЛТА расказаў пра новаўвядзенні ў сістэме адукацыі краіны, якіх трэба чакаць у 2013 годзе.

                                                                                                

Летам 2013 года беларускія адзінаццацікласнікі ўпершыню здадуць абавязковы экзамен па гутарковай замежнай мове. Да правядзення такога іспыту рыхтаваліся загадзя. Яшчэ ў 2009 годзе кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача актывізаваць работу ад школы да ВНУ, накіраваную на дасягненне выпускнікамі школ узроўню свабоднага валодання гутарковай замежнай мовай. У лістападзе таго ж года грамадскасць праінфармавана аб планах па правядзенні ў 2012/2013 навучальным годзе выпускнога экзамену па замежнай мове. З 1 верасня 2010 года колькасць гадзін, адведзеных на вывучэнне замежнай мовы, была павялічана на адну гадзіну. А з 2010/2011 навучальнага года ўсе класы былі падзелены на 3 групы — не менш за 6 і не больш за 10 вучняў. Прычым падзел праводзіўся незалежна ад напаўняльнасці класа. Падрыхтаваны ўзоры экзаменацыйных білетаў і метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі выпускнога экзамену.

 

Пры ўзрастаючым захапленні школьнікаў камп'ютарамі і мабільнымі ўстройствамі чаканай была пазітыўная рэакцыя грамадскасці на правядзенне эксперыменту па выкарыстанні ў навучальным працэсе планшэтаў і нэтбукаў. Усё часцей сталі паступаць прапановы ўкараніць гэту форму навучання ва ўсіх навучальных установах краіны.

 

"З мэтай вызначэння эфектыўнасці асваення вучнямі прадметнага зместу і выпрацоўкі метадычных рэкамендацый па ўкараненні названай мадэлі ў адукацыйны працэс у бягучым навучальным годзе эксперыментальны праект будзе прадоўжаны і пашыраны", — адзначыў міністр.

Паўстала пытанне аб падручніках у электронным выглядзе. Сяргей Маскевіч расказаў, што электронныя версіі падручнікаў ужо ёсць. За кансультацыяй, дзе іх набыць, можна звярнуцца ў Нацыянальны інстытут адукацыі.

 

Гаворачы аб эксперыментах, Сяргей Маскевіч таксама згадаў, што ў Беларусі ў 2012/2013 навучальным годзе прадоўжыцца эксперымент з навучаннем без адзнак у пачатковай школе. Гэты падыход пераняты з сусветнай практыкі.

 

Акрамя таго, з 1 студзеня 2013 года ў Беларусі плануецца правесці эксперыментальны праект, звязаны з распрацоўкай і апрабацыяй новай сістэмы фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на падставе нарматыву бюджэтнай забяспечанасці на навучанне і выхаванне аднаго вучня. Кіраўнікам устаноў будзе дадзена права выкарыстоўваць на стымуляванне працы педагагічных работнікаў эканомію па ўсіх крыніцах расходаў, якая ўтварылася па выніках фінансавага года, а таксама эканомію па фондзе заработнай платы ў выпадку аптымізацыі колькасці работнікаў. Эксперымент прывядзе да пашырэння самастойнасці ўстаноў адукацыі ў расходаванні зэканомленых бюджэтных сродкаў, павышэння ўзроўню аплаты працы педагагічных работнікаў.

 

БелТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 420
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 406
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 646
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2020
Иван

Именины 26 сентября 2020
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта