Авторизация
 

Да навучальнага года

Падрыхтоўка ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года была ў цэнтры ўвагі райвыканкама, які праводзіў чарговае пасяджэнне 24 жніўня. На ім заслуханы інфармацыі начальніка аддзела адукацыі В. А. Драба, выконваючага абавязкі начальніка РАУС С. В. Каліноўскага і кіраўніка РАНС С. У. Слізеня. Зроблены вывад, што добра падрыхтаваліся да 1 верасня школы райцэнтра, а таксама Чапукоўская, Сіцькоўская, Туркоўская, Новапагосцкая, Цвецінская, Дварнасельская, Мікалаёўская, Язненская, дзіцячыя дашкольныя ўстановы Міёр. На рамонтныя работы выкарыстана 579 млн. рублёў, што дазволіла замяніць падлогу, давесці да ладу сістэмы ацяплення і каналізацыі, асвятлення, дахі ў шэрагу школ. Папоўніўся кухонны посуд і халадзільнае абсталяванне, набыты школьны аўтобус.

 

Адначасова адзначана, што патрабуюць рамонту стрэхі ў школах Пераброддзя і Новага Пагоста, у яслях-садзе №3. У многіх навучальных установах трэба мяняць аконныя блокі, набываць камп’ютарную тэхніку і спартыўны рыштунак. Гэтыя і іншыя задачы вызначаны ў прынятым рашэнні.

 

Падрыхтоўка да зімы

У раёне заканчваецца падрыхтоўка жыллёвага фонду і аб’ектаў народнай гаспадаркі да ацяпляльнага сезона. Ідзе замена і рамонт цеплавых і электрычных сетак, абсталявання кацельняў, нарыхтоўка паліва. УП ЖКГ замяніў 1,8 км цеплавых сетак, нарыхтаваў 2740 куб. м паліўнай шчапы і 4700 кубаметраў дроў, што больш леташняга. Пры гэтым Дзісенскі лясгас недапастаўляе вызначаныя аб’ёмы паліва.

 

Райвыканкам запатрабаваў да 1 кастрычніка закончыць усе падрыхтоўчыя работы, у тым ліку ў жыллі мнагадзетных сем’яў, адзінокіх састарэлых і інвалідаў, давесці да ладу мехмайстэрні і жывёлагадоўчыя памяшканні. Пастаўлены канкрэтныя задачы перад усімі аб’ектамі гаспадарання і органамі ўлады, вызначаны тэрміны іх выканання.

 

Бяспека працы

На пасяджэнні прааналізавана выкананне ўласнага рашэння па забеспячэнні патрабаванняў Дырэктывы №1. Асноўная ўвага звернута на папярэджанне няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Адзначана памяншэнне колькасці правапарушэнняў і злачынстваў, у тым ліку сярод моладзі. Меншыя матэрыяльныя страты прынеслі пажары. Аднак работа па ўсіх гэтых напрамках павінна працягвацца, бо яшчэ шмат недахопаў у забеспячэнні належных умоў працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму і захворваемасці. Ёсць выпадкі з’яўлення на рабоце ў нецвярозым стане. Не ўкараняецца сістэма кіравання аховай працы на льнозаводзе, у КБА, філіяле “Цітова”, у ААТ “Мікалаёўскі”, “Пад’ельцы”, “Любінова”.

Сёлета на вытворчасці адзін чалавек загінуў і тры пакалечаны. Гэта патрабуе дадатковых намаганняў, якія вызначаны ў прынятым рашэнні.

Райвыканкам разгледзіў жыллёвыя пытанні.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта