Авторизация
 

Госці ў лагеры

Гости в лагере Вельмі прыемна, калі да вас прыязджаюць госці. За час дзеяння лагера “Сонейка”  ў Мілашоўскай дзіцячым садзе-базавай школе яны завіталі не раз.

Прыехалі начальнік Міёрскай выратавальнай станцыі Алег Віктаравіч Рубанік і вадалаз Уладзімір Уладзіміравіч Канаплёў. Вельмі цікава Алег Віктаравіч расказаў дзецям, як трэба паводзіць сябе на вадзе, каб не здарылася бяды. Хлопцы лагера практыкаваліся ў выратаванні тонучага, у ролі якога быў Уладзімір Уладзіміравіч. Вельмі спадабалася дзецям прымяраць касцюм вадалаза. Антона Савуця апранулі сапраўдным выратавальнікам. Яму давялося адчуць на сабе поўны камплект вадалаза, што патрабуе вытрымкі, сілы.

 

Практычна праз тыдзень завіталі пагранічнікі з заставы “Друя” на чале з намеснікам начальніка Паўлам Мікалаевічам Лютарэвічам. Дзецям прадставілася магчымасць патрымаць у руках сапраўдныя сродкі абароны, паглядзець у бінокль. Хлопцы паспрабавалі разабраць і сабраць аўтамат Калашнікава, пісталет Макарава. Вельмі зацікавіў іх электрашокер. Асаблівай госцяй з’яўлялася бельгійская аўчарка Кесі, дружалюбная, нават лапу падавала.

 

Вялікі дзякуй тым, хто адклікнуўся на запрашэнне дзяцей, не пашкадаваў свайго часу. Змястоўныя расказы старэйшых зацікавілі так, што амаль кожны хлопчык уявіў сябе ў ролі выратавальніка ці пагранічніка. Нават дзяўчынкі не засталіся абыякавыя да зброі ці касцюма вадалаза.

 

Гости в лагере Адправіліся ў актавую залу канторы УП “Міёрскі”, дзе праходзілі Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні. На сустрэчы прысутнічалі ўжо добра вядомыя пісьменнікі-зямлячкі Алена Масла і Наталля Бучынская. Вучні пазнаёміліся з Марынай Весялухай — паэткай, літаратурным крытыкам, журналістам,  Міхасём Скоблам — паэтам, літаратуразнаўцам, журналістам, Таццянай Матафонавай — салісткай Бел-дзяржфілармоніі і з яе сынам Адасём. З цеплынёй і пяшчотай госці чыталі вершы, спявалі беларускія песні. Праводзіліся цікавыя віктарыны. Больш актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы-сюрпрызы. На сустрэчы панавала атмасфера радасці і гумару. Вельмі добра, што такія творчыя людзі знаходзяць час і вядуць гутарку з дзецьмі на роднай беларускай мове.

 

Н. ПРОТАС,

намеснік дырэктара лагера.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 935
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 161
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 920
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 747
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 235
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта