Авторизация
 

«ДРУЖБА» пачынаецца з усмешкі

Летні аздараўленчы лагер “Дружба” ва Узмёнах уяўляў сабой вялікі лайнер. Яго экіпаж — 28 юных падарожнікаў, не гублялі дарма час: займальна гулялі, шмат чым захапляліся. Кожны дзень адкрывалі для сябе новае, знаёміліся з цікавымі людзьмі.

 

Капітан карабля Аляксей Сяргеевіч Свердзел разам са сваёй камандай (А. Ф. Гагалінская, С. А. Сцепулёнак, Т. А. Сіўко, С. В. Свердзел, Л. І. Арцімовіч,О. Ф. Тамашэвіч, В. М. Замковіч, Т. М. Лонская і інш.) смела кіраваў суднам, праяўляў знаходлівасць у розных сітуацыях, рабіў адпачынак у лагеры падобным да сямейнага пачынаючы з 1-га і аж да 21-га чэрвеня.

 

Кіраўнік не па чутках ведае,чаго хочуць ад лета дзеці. Перш за ўсе адпачынку, новых знаёмстваў, цёплага надвор’я і вадаёма. Акрамя ўсяго Аляксей Сяргеевіч з камандай даў магчымасць адпачываючым паказаць сябе як у якасці простых гледачоў, так і неацэнных памагатых.

 

Лайнер “Дружба” трымаў курс па некалькіх напрамках, асноўныя з якіх: патрыятычнае выхаванне, спартыўна-аздараўленчая справа, арганізацыя дзейнасці з сельскай бібліятэкай і клубам, фельчарска-акушэрскім пунктам. Кожны напрамак прапаноўваў шмат якаснай і цікавай інфармацыі, якую дзеці атрымлівалі, гуляючы “Па слядах Пілюлькіна”, “Пірацкі склад”, “Па лясных сцяжынках”, праходзячы забаўляльныя праграмы “Свая гульня”, “ У гасцях у Пэпі”, спаборнічаючы ў “Малых алімпійскіх гульнях” і шмат чаго іншага.

 

Не засталося без увагі і творчае выхаванне. На базе лагера дзейнічалі і гурткі «Чароўная кветка», «У госці да мухі-цакатухі», «Пластылінавы крумкач», «Горад майстроў». Там дзеці з дапамогай падручных матэрыялаў маглі выяўляць сваё майстэрства і фантазію.

 

Вось адпачынак і падышоў да канца. Сумна развітвацца з лагерам не толькі дзецям, але і выхавальнікам. Але пройдзе яшчэ год, і яны зноў усе разам адправяцца ў новае, не менш захапляльнае вандраванне па краіне Дружба!

 

Вот еще сезон промчался.

До свидания, детвора,

Оставайся,

                  лагерь «Дружба»,

Детским островом добра!

 

Іна МАРОЗЬКА, студэнтка МДПУ

імя М. Танка.

 

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта