Авторизация
 

Сустрэча

Встреча Вучні пачатковых класаў школ райцэнтра сустрэліся з ветэранам Вялікай Айчыннай ў дзіцячай бібліятэцы. Адзінаццацігадовым дзяўчом была Тамара Георгіеўна Капітанава, калі вайна ў адно імгненне пера-крэсліла мірныя планы. Расказ аб гэтым пачала Ірына Генадзьеўна Томка. Яна ўзгадала старонкі гісторыі: пра жахлівы план Барбароса, пра партызанскі рух і яго значнасць.

Тамара Георгіеўна напачатку прадэкламавала вершы пра вайну. На лёс дзяўчынкі выпала шмат выпрабаванняў. Жыла іх сям’я ў Гомельскай вобласці. Тата яе загінуў яшчэ ў савецка-фінскай вайне, а маці выйшла другі раз замуж і акрамя сваіх чацвярых дзяцей выхоўвала і дваіх сыноў айчыма. Прыйшлося іх сям’і хавацца ў лесе, ратавацца ад расстрэлу.

 

Тамары Георгіеўне давялося быць сувязной: у яе густыя косы айчым уплёў запіску з сакрэтнай інфармацыяй для партызан. Прычым сама яна  пра гэта не ведала.

Да вайны паспела Тамара Геогіеўна закончыць толькі 5 класаў, а далей працягвала вучобу ўжо пасля вызвалення, выступала перад параненымі ў шпіталі.

У Міёры яна прыехала працаваць піянерважатай. Арганізоўвала і сама выступала ў мастацкай самадзейнасці.

 

Встреча Муж Тамары Георгіеўны працаваў настаўнікам, завучам, яго вучнем з’яўляўся і Герой Савецкага Саюза Ягор Томка, у гонар якога ў нашым горадзе названа вуліца. У сям’і Капітанавых дынастыя настаўнікаў, бо дзеці таксама маюць гэтае ж прызванне: сын Віктар Аляксандравіч працуе ў Брэсце дырэктарам школы, а дачка Ніна Аляксандраўна — настаўніцай у СШ №2. Зусім нядаўна ўнуку Тамары Геогіеўны і сыну Ніны Аляксандраўны Уладзіславу Сініцкаму, студэнту Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта, уручана падзяка за выдатнае выхаванне і добрую вучобу.

Прадэманстравала ветэран радавое дрэва, якое склаў і падарыў ёй на юбілей некалькі год таму сын Віктар Аляксандравіч.

 

Дзеці з цікавасцю знаёміліся з гісторыяй роду Капітанавых, задавалі пытанні, хацелася ім больш даведацца пра далёкія ваенныя гады з вуснаў непасрэднай удзельніцы. На заканчэнне жанчына нават праспявала некалькі ваенных песень, а прысутныя падтрымалі найбольш знаёмую дзіцячую “Хай заўжды будзе сонца”.

Шмат кветак у знак падзякі за цікавую ўзрушальную сустрэчу падарылі хлопчыкі і дзяўчынкі Тамары Георгіеўне.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 643
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 151
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 51 034
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 965
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 477
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 439
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 мая 2019
Александр, Иван, Леонтий, Макар, Максим, Марк, Никита, Петр, Тихон

Именины 26 мая 2019
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Госці краін
free counters
Партнеры сайта