Авторизация
 

Сход у школе

27 красавіка ў СШ №3 адбыўся бацькоўскі сход, на які запрашалі па спісе. Ён уключаў 100 прозвішчаў, што для райцэнтра нямала, і гэта ўжо праблема. Справа ў тым, што яны прадстаўлялі сем’і, якія знаходзяцца на нейкім уліку ў школах, камісіі і інспекцыі па справах непаўналетніх. Але жаданне прыняць удзел у размове на гучную тэму “Бацькоўскі дом — пачатак пачаткаў...” пажадала значна менш, прыкладна трэцяя частка з запрошаных. А таму можна сцвярджаць, што ўзаемаадносіны ў многіх нашых маладых і не зусім сем’ях з’яўляюцца вострай праблемай. Аб ёй варта было пагаварыць.

 

Гэтае мерапрыемства метадыст аддзела адукацыі С. В. Качан прапанавала назваць вечарам-роздумам. Праходзіла яно пасля рабочага дня, і паразважаць было аб чым.

Удзельнікаў сходу сустракала выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзяцей. На ёй было шмат карцін, вышыўкі, цацак, малюнкаў, вырабаў з дрэва, розных арыгінальных падзелак... Яны сведчылі, што нашы дзеткі не проста здольныя, яны таленавітыя. А тон размове задаў відэаролік “Самае каштоўнае”. Размова ў ім ішла пра шчаслівую сям’ю, бо толькі ў ёй юныя таленты атрымліваюць развіццё, з іх вырастаюць цудоўныя людзі. А для гэтага патрэбны любоў, цярпенне, прабачэнне. Любіце сваіх дзяцей, — заклікала бацькоў педагог-псіхолаг СШ №3 А. Б. Ляшук. Не трэба вінаваціць свет, грамадства і іншых людзей, усе праблемы сям’і ад мужа і жонкі, таты і мамы. Калі яны не пазбягаюць стрэсаў ва ўзаемаадносінах, праблемы пачынаюцца ў іх дзяцей.

 

Гэтую тэму прадоўжыла галоўны спецыяліст сектара па ахове дзяцінства В. І. Пятрова. Асноўнай прычынай з’яўлення нядобранадзейнасці яна назвала алкагалізм, асабліва жаночы. Ён вядзе да абмежавання ў дзеяздольнасці, затым да пазбаўлення бацькоўскіх правоў, з’яўлення сірот пры жывых бацьках. І гэта пры тым, што заканадаўства прадугледжвае меры пакарання за неналежную ўвагу да ўласных дзетак, што падкрэсліла намеснік пракурора С. А. Раманоўская. Слабасць да алкаголю, амаральныя паводзіны засмоктваюць хутка, а вось шлях да нармальнага жыцця працяглы і цяжкі. І гэта пацвярджаюць лічбы. За апошняе пяцігоддзе бацькоўскіх правоў пазбаўлены 64 дарослыя, і толькі адна жанчына сёлета змагла вярнуць у сям’ю страчаных дзяцей.

 

Дзіця, якому не хапіла ў роднай сям’і не толькі любові, а проста ўвагі, чакае цяжкі, складаны лёс. Пра тое нагадаў відэафільм “Малалетка” — інтэрв’ю з непаўналетнім, якому дома не хапала есці, ён пачаў красці, што закончылася зняволеннем. Але і пасля бацькі не адтаялі душой да свайго дзіцяці, ні разу не наведалі яго, не прынеслі такіх жаданых у няволі ласункаў. Таму невыпадковымі былі словы інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх А. І. Курдутава аб тым, што нядобранадзейнымі людзі становяцца па ўласнай ініцыятыве. А гэта п’янства, скандалы ў сям’і, антысанітарыя ў жыллі, галеча і адсутнасць самага неабходнага. Дзеці становяцца не толькі сведкамі ўсяго негатыву. І ўсё ж яны любяць сваіх бацькоў, не жадаюць расставацца з імі. Таму кожнае змяшчэнне малых  у прытулак становіцца сапраўднай трагедыяй для ўсіх.

 

Праблему з медыцынскага пункту гледжання асвятліла ўрач А. А. Кавалевіч. Праз яе рукі штогод праходзіць некалькі дзясяткаў падлеткаў, якім спатрэбілася медыцынская дапамога пасля ўжывання алкаголю, хаця яго рэалізацыя непаўналетнім забаронена. Адзіноцтва — вось што падштурхоўвае дзяцей і непаўналетніх на небяспечны шлях.

 

Святар Віктар Вабішчэвіч запрасіў аўдыторыю задумацца над тым, ці правільна мы жывём. Ва ўсіх сямейных праблемах дарослым трэба вінаваціць сябе, і больш думаць пра духоўнасць, мараль.

 

Мерапрыемства закончылася  відэакадрамі прыгажосці прыроды. Яго ўдзельнікі атрымалі брашуры аб сямейным выхаванні. Усё гэта запрашала кожнага да сур’ёзнага асэнсавання свайго ўнёску ў станаўленне ўласных дзяцей. Ці будзе яно зроблена? Напомню, што большасць прадстаўнікоў сем’яў, у якіх не ўсё добранадзейна ва ўзаемаадносінах дарослых і выхаванні падрастаючага пакалення, не адгукнулася на запрашэнне з’явіцца на гарадскі бацькоўскі сход.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 049
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 546
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 122
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2020
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта