Авторизация
 

Важная справа

Дадатковую адукацыю многія пакаленні педагогаў і дзяцей больш ведаюць як заняткі ў гуртках. Яны не толькі даюць магчымасць з карысцю арганізаваць адпачынак вучняў, але і развіць творчую актыўнасць дзяцей, сфарміраваць у іх цікавасць да ведаў.

 

У нашай школе штогод дзейнічае 12-14 аб’яднанняў з улікам пажаданняў вучняў і рэальных магчымасцяў. Цяпер гэта “Другое жыццё дрэва”, “Умелыя рукі”, “Мастацкая творчасць”, “Асновы камп’ютарнай граматнасці”, “Што? Дзе? Калі?”, “Юны кветкавод”, а яшчэ турыстычны, танцавальны, драматычны, настольнага тэнісу, журналістыкі, усяго 13. Спектр даволі вялікі. А паспяховасць работы ў многім залежыць ад асобы кіраўніка, яго здольнасці зацікавіць, захапіць, павесці за сабой. Менавіта такія ўласцівасці прыцягваюць дзяцей на працягу многіх гадоў у гурткі М. М. Лонскага, Т. М. Пацеенак, Т. А. Сцепулёнак. Іх дастойнай зменай з’яўляецца Ю. Д. Рачыцкі, Н. Г. Анецька, Н. Г. Варонька, Н. І. Будзько. Таму     аб’яднанні стабільныя па складу на працягу пэўнага часу.

 

Трэба адзначыць, што гурткі і аб’яднанні прыйшліся па душы і тым школьнікам, якія не надта сябруюць з вучобай, але любяць працаваць, танцаваць, жадаюць праявіць сябе, самасцвердзіцца. Іншы раз нават выказваюцца меркаванні, што з меншай колькасцю гурткоўцаў заняткі праходзілі б больш якасна. Ёсць праблема і з колькасцю гадзін, якія выдзяляюцца на работу аб’яднанняў па інтарэсах: калі вучняў і класаў-камплектаў менее, то і часу—таксама. Выйсце можа быць у лепшым супрацоўніцтве з бацькоўскай грамадскасцю, ветэранамі працы.

 

Каб павярнуць бацькоў тварам да школы, іх мы запрашаем у наша сямейнае кафэ “Добры настрой”, дзе ўтульна дзецям і дарослым, нават калі яны не надта паспяховыя ў жыцці. Трэці год у нас дзейнічае бацькоўскі клуб “Сустрэчы па пятніцах”. Гэта магчымасць паляпшэння педагагічнай асветы сярод дарослых. І ўжо ёсць прыклады, калі бацькі па сваёй ініцыятыве, на дабрачынных асновах прапануюць школе сваю дапамогу.

 

Наша матэрыяльна-тэхнічная база ўмацоўваецца, але не такімі тэмпамі, як хацелася б. Ужо некалькі гадоў дзеці выказваюць жаданне арганізаваць мотагурток. Але магчымасцяў для гэтага няма. Хлопчыкам цікавыя заняткі па падрыхтоўцы да службы ў арміі, але як праводзіць у школьных умовах спаборніцтвы па стральбе хаця б з пнеўматычнай вінтоўкі, разборцы і зборцы аўтамата? Вялікай папулярнасцю карыстаецца камп’ютарны гурток, але і тут большасць абсталявання маральна і фізічна ўстарэла.

 

Вядома, не ўсё так дрэнна, бо ў нашым горадзе дзеці маюць магчымасць наведваць школу мастацтваў, спартыўную школу, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, Цэнтр дзяцей і моладзі, цэнтр сацыяльнай рэабілітацыі, заняткі па інтарэсах пры РДК. Так што ў дадатковай адукацыі магчымасці вялікія.

 

В. ФЕДУКОВІЧ,

намеснік дырэктара СШ №3

па выхаваўчай рабоце.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 марта 2021
Михаил, Николай, Павел, Порфирий, Роман, Федор, Анна, Мария, Марианна

Именины 1 марта 2021
Даниил, Илья, Макар, Павел, Памфил, Порфирий, Самуил, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта