Занятия с элементами тренинга под девизом "Мир без насилия – вместе мы справимся!" прошли в школах Миорщины
gazeta 30-11-2024, 08:00 371 Адукацыя і выхаваннеДекада "Детство без насилия и жестокости" проходила на Миорщине с 20 по 30 ноября. В чем проявляется насилие и как ему противостоять, рассказала школьникам психолог социально-педагогического центра Зинаида Ревецкая. Занятия с элементами тренинга под девизом "Мир без насилия – вместе мы справимся!" прошли в школах района.
Дэкада «Дзяцінства без гвалту і жорсткасці» праходзіла на Міёршчыне з 20 па 30 лістапада. У чым праяўляецца гвалт і як яму супрацьстаяць, расказала школьнікам псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра Зінаіда Равецкая. Заняткі з элементамі трэнінгу пад дэвізам «Свет без гвалту – разам мы справімся!» адбыліся ў школах раёна.
– Часам дзеці падвяргаюцца гвалту, не ўсведамляючы гэтага. Таму ў ліку мэт заняткаў – паглыбіць веды аб правах чалавека, нагадаць пра віды гвалту, сфарміраваць у непаўналетніх навыкі правамерных паводзін, – заўважае Зінаіда Феафанаўна. – Сусветная арганізацыя аховы здароўя вызначае гвалт як глабальную пагрозу здароўю. Згодна з сацыялагічнымі даследаваннямі, якія право- дзіліся ў розных краінах свету, фізічны або псіхалагічны гвалт зведвае на сабе кожная чацвёртая жанчына і кожны дзясяты мужчына.
Падчас заняткаў разам з псіхолагам дзеці давалі азначэнне паняццям гвалт, агрэсар, ахвяра. Разважалі, як узнікаюць канфлікты і хто можа ўчыняць гвалт, узгадалі яго віды – фізічны, псіхалагічны, сексуальны, эканамічны – і на прыкладах выз- началі, які з іх праяўляецца ў пэўнай сітуацыі. Дзяліліся меркаваннямі, як пазбегнуць гвалту ці спыніць яго.
Псіхолаг падкрэсліла, што ў канфліктнай сітуацыі агрэсар наносіць шкоду не толькі ахвяры, але і сабе. Не жадаючы адказваць за свае ўчынкі, знарок крыўдзячы іншых, тым самым ён ставіць пад пагрозу ўласнае здароўе. Лютасць, жорсткасць, злосць разбураюць нервовую сістэму, і хвароб не пазбегнуць. Таму не варта імкнуцца помсціць ворагу. Трэба ўмець прасіць прабачэння. Адысці ў бок – не прыкмета баязлівасці. А прасіць пра дапамогу зусім не азначае слабасць.
Для замацавання пройдзенага матэрыялу ўсе ўдзельнікі заняткаў атрымалі буклеты «Канфлікты і шляхі іх вырашэння».
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота прадаставіла Зінаіда РАВЕЦКАЯ.