Авторизация
 

Эрудыты ведаюць шмат

Эрудиты знают много Запытайцеся ў любога школьніка, як пішацца слова «миг». Усе адкажуць: “З літарай “г”. І толькі дзеці са СШ №1 райцэнтра папярэдне ўдакладняць: “А што вы маеце на ўвазе”. У іх на канцы рускага слова можа пісацца і “к”, калі размова пра школьны маладзёжны інтэлектуальны клуб — МІК. Аб яго дзейнасці расказвае Ала Уладзіміраўна Гайдар, якая стаяла ля самых яго вытокаў і ўзначальвае цяпер:

 

— Клубу чацвёрты год, маем свой герб. Аб’яднана ў ім больш 80 дзяцей сярэдняга і старэйшага звяна. Далучаецца вучань, які ведае больш, чым яму прапаноўваецца на ўроку, удзельнічае ў прадметных алімпіядах, захапляецца творчасцю і даследваннямі.

 

У інтэлектуальным школьным аб’яднанні дзейнічае сем секцый: гуманітарная (руская, беларуская і замежныя мовы, гісторыя і грамадазнаўства), а кіруе — Марыя Іванаўна Хаданёнак; фізіка-матэматычная (фізіка, матэматыка, інфарматыка) — Рыма Славаміраўна Блажэвіч; журналістыкі — Вікторыя Альгертаўна Граковіч; прыродазнаўства (хімія, біялогія, геаграфія)—Марына Алёйзаўна Рубанік; краязнаўства — Вольга Валер’еўна Ясінская; цэнтр “Творчасць” — Таццяна Міхайлаўна Пацеенак; цэнтр інтэлектуальных гульняў — Ала Уладзіміраўна Гайдар.

 

Кожная секцыя акрамя таго, што арганізуе ўдзел вучняў у раённых алімпіядах, актыўна ўдзельнічае ў жыцці школы: выдаецца школьная газета, арганізоўваюцца святочныя прадстаўленні, прымаюць удзел у конкурсах і  інтэлектуальных гульнях.

Члены секцыі клуба МІК праводзяць цікавыя мерапрыемствы. Галоўнае —круглагадовы інтэлектуальна-гульневы турнір. Напрыклад, у 3-8 класах праходзіць “Хачу ўсё ведаць”, у старэйшых — “Эрудыт”, усе ў тры туры. Па выніку першых, што праводзяцца асобна ў кожным класе, тры лепшыя ігракі выходзяць у фінальны трэці агульнашкольны этап, дзе і вызначаецца мацнейшы інтэлектуал.

 

Вучні ўдзельнічаюць практычна ва ўсіх дыстанцыйных і сеткавых алімпіядах і конкурсах раённага, абласнога, рэспубліканскага і нават міжнароднага маштабу,  паказваюць добрыя вынікі. Так, дзесяцікласнік Вадзім Грыгор’еў паказаў вынік на 83% пры ўдзеле ў турніры, арганізаваным Санкт-Пецярбургскім універсітэтам імя М. В. Ламаносава. 90 са 100  балаў набрала Ганна Пірог, вучаніца 11 класа, якая ўдзельнічала ў першых двух турах сеткавага міжнароднага праекта “Францыя вядомая і невядомая” на французскай мове. Члены гуманітарнай секцыі арганізавалі перапіску з сямікласнікамі школы Boet scola са Швецыі,  уступілі ў клуб “Learn”, які займаецца арганізацыяй і каардынацыяй міжнародных маладзёжных праектаў.

 

Кожны навучальны год праходзяць два пашыраныя пасяджэнні клуба — збор усіх вучняў, а таксама шмат больш дробных мерапрыемстваў. Асабліва запамінальныя — ушанаванне пераможцаў алімпіяд ў студзені і выніковае пасяджэнне ў маі.

 

Эрудиты знают много Пашыранае пасяджэнне клуба прайшло 25 студзеня пад назвай “Героі Алімпа”. Вучні, што праявілі сябе ў творчасці і вучобе, а таксама настаўнікі, якія дапамагалі ім гэта рабіць, атрымалі ўзнагароды, а некаторыя ў некалькіх намінацыях. Найбольш актыўныя: з 6 “А” і 6 “Б” — Марыя Шук, Мікіта Трубіла, Ігар Корсак, Анастасія Рабушава, Раман Шэнда і Ілья Мізер; з 7-га класса — Дзіяна Мітрафанава, Наталля Сяліцкая, Яна Шмарлоўская, Ганна Пупіна, Паліна Мацвеева;  з 8-га — Анастасія Няхаева, Надзея Чарнаок, Марыя Ханецкая, Вікторыя Цвячкоўская; з 9-га — Марыя Катовіч, Аляксандр Цімафееў, Кацярына Пачопка, Вераніка Баравік, Вікторыя Захарэвіч, Наталля Сініца, Уладзіслаў Захарэнь; з 10-га — Вадзім Грыгор’еў, Елізавета Смулькевіч, Алена Рубанік; з 11-га — Ганна Пірог і Вольга Жук.

Вось верш, які напісала пра дзейнасць клуба вучаніца 9 класа Вікторыя Захарэвіч:

 

В нашей школе создан МИК.

Знает каждый ученик:

Есть у нас такой проект

Развивает интеллект.

Собрались здесь

                          без сомненья

Таланты

         в разных направленьях.

В конкурсах, олимпиадах

Мы участвовать все рады,

И исследования ведем—

В ногу со временем идём.

 

Удзельнікі секцыі

журналістыкі СШ №1.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 049
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 546
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 122
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Именины 17 февраля 2020
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта