Авторизация
 

На абласных алімпіядах

Сталі вядомыя вынікі абласных алімпіяд. Сёлета ў іх прынялі ўдзел 17 вучняў 8-11 класаў школ раёна.

На областных олимпиадах

5 чалавек ездзілі на алімпіяду па матэматыцы: Яна Мутар (9 клас, СШ №2, настаўнік Л. М. Жук), Наталля Пальчэх (11 клас, СШ №2, настаўнік І. Ч. Мятла), Юля Машара (11 клас, Новапагосцкая СШ, настаўнік А. У. Матылёнак), Юля Чарневіч (11 клас, Чапукоўская СШ, настаўнік Л. І. Матэленак), Арцём Швед (10 клас, Новапагосцкая СШ, настаўнік В. С. Аўласевіч).

 

На алімпіядзе па абслугоўваючай працы былі чатыры прадстаўнікі Міёршчыны: Каця Грыгор’ева (10 клас, СШ №2, настаўнік Н. А. Сініцкая), Наталля Бунта (10 клас, Дварнасельская СШ, настаўнік Ж. М. Сушко), Аня Сіцько (9 клас, Дзісенская СШ, настаўнік Ж. М. Фралова), Юля Ніўчык (8 клас, СШ №3, настаўнік Н. Г. Анецька).

На алімпіядзе па тэхнічнай працы за раён выступалі Андрэй Станевіч (9 клас, СШ №3, настаўнік М. М. Лонскі), Станіслаў Юршэвіч (11 клас, СШ №2, настаўнік А. А. Маляўка).

 

Па беларускай мове мацнейшымі ў раёне былі Вераніка Алеська (10 клас, Туркоўская СШ, настаўнік Т. А. Равецкая), Вольга Калачова (11 клас, Дзісенская СШ, настаўнік В. Ф. Кавалеўская), якія выступілі ў вобласці.

Па хіміі ездзіў на абласную алімпіяду Юрый Кашкур (11 клас, СШ №3, настаўнік Т. З. Каськевіч).

Па фізіцы на абласной алімпіядзе быў Дзмітрый Мішчанка (9 клас, СШ №3, настаўнік Л. А. Грыгор’ева).

Па нямецкай мове ў вобласці выступала Вераніка Алеська (10 клас, Туркоўская СШ, настаўнік Т. А. Равецкая).

 

Абласная алімпіяда па геаграфіі запомнілася Юліі Цішаловіч (11 клас, СШ №2, настаўнік І. І. Красько).

Па гісторыі свае веды ў вобласці прадэманстраваў Ігар Кандратовіч (10 клас, СШ №3, настаўнік В. А. Ермалёнак).

Дзесяцікласніца Туркоўскай СШ Алеська Вераніка прыняла ўдзел у алімпіядах па нямецкай і беларускай мовах. Па нямецкай паказала нядрэнныя вынікі, а па беларускай узнагароджана дыпломам трэцяй ступені. Дарэчы, Юля Машара з Новапагосцкай СШ прымала ўдзел у абласных алімпіядах па матэматыцы ўжо двойчы. Наталля Пальчэх з СШ №2 чатыры разы ўдзельнічала ў абласным этапе алімпіяды па матэматыцы, двойчы ў 8 і 9 класах атрымлівала дыпломы трэцяй ступені. Вольга Калачова з Дзісенскай СШ з 9 класа прымае ўдзел у абласной алімпіядзе па беларускай мове — у дзевятым класе ўзнагароджана дыпломам другой ступені, а ў 10-ым — трэцяй.

 

На абласных алімпіядах сёлета 6 удзельнікаў атрымалі дыпломы: 3 па абслугоўваючай працы, па аднаму па беларускай мове, гісторыі і геаграфіі. Імі адзначаны навучэнцы з СШ №2 — 2, па дыплому — з СШ №3, Дварнасельскай, Дзісенскай, Туркоўскай СШ.

 

С. ПАЛЬЧЭХ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 417
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 397
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 460
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 669
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 мая 2020
Александр, Иван, Леонтий, Макар, Максим, Марк, Никита, Петр, Тихон

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта