В Дисненской средней школе действует пришкольный лагерь

Решета использовали не только для муки, но и как лекарственное средство от головной боли. Ребятишкам же в руки его не давали, чтобы не потеряли способность к науке. Такой факт, а еще сказку о двух лягушках, попавших в ловушку – горшочке со сметаной – рассказали на экскурсии в музейном уголке "Белорусская избушка" детям, которые отдыхают в пришкольном лагере в Дисненской средней школе имени М. Кузьмина.

 Рэшата выкарыстоўвалі не только для мукі, але і як лекавы сродак ад галаўнага болю. Дзеткам жа ў рукі яго не давалі, каб не страцілі здольнасць да навукі. Такі факт, а яшчэ казку пра двух жабак, якія трапілі ў пастку – збанок са смятанаю – расказалі на экскурсіі ў музейным куточку «Беларуская хатка» дзецям, якія адпачываюць у прышкольным лагеры ў Дзісненскай сярэдняй школе імя М. Кузьміна.

Мы сустрэліся з пяцікласнікамі, якія працавалі на невялікім участку на летняй практыцы. Палолі ў цяпліцы памідоры, фасолю і цыбулю. На другім паверсе школы разам з ваенна-патрыятычным лагерам для дзесяцікласнікаў размясціўся аздараўленчы лагер «Дружба», які падзелены на атрады «Рамонкі» і «Васількі».

У першы дзень адпачывальнікі разам з настаўнікамі афармлялі атрадныя куткі: размяркоўвалі абавязкі, развучвалі назву і дэвіз.

Завіталі ў атрад «Рамонкі». Тут адчуваўся добры настрой у дзетак. Кожны займаўся сваёй справай. Некаторыя ўжо былі раней у лагеры. Для тых, хто першы раз, стаіць адна задача – правесці з карысцю час і сустрэць новых сяброў.

Аздараўляюцца дзеці з першага па пяты класы з панядзелка па суботу. У нядзелю чакаюць наступнага дня, каб правесці яго з новымі ўражаннямі разам з сябрамі.

  Запяканка, сырнікі, першыя і другія стравы на абед, кефір, ёгурты, садавіна і сыркі – шмат чаго смачнага дзеці ядуць у школьнай сталовай.

Зранку робяць зарадку, затым – час гульняў і цікавых падарожжаў. Напрыклад, кожны дзень выхавацелі праводзяць хвілінку бяспекі і здароўя ў форме гутарак, сюжэтна-ролевых гульняў, прагляду мультфільмаў. Карыстаюцца інфармацыяй з афіцыйнага сайта МНС. Расказваюць малечы пра дапамогу пры ўкусах насякомых, небяспеку летняй навальніцы, правілы паводзін на вадзе і так далей.

Чакаюць у госці ў лагеры члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамару Кавалёву, збіраюцца на экскурсію ў мясцовыя музей і царкву. Зноў сустрэне дзяцей пажарная часць. Можна будзе пасядзець у пажарнай машыне і прымерыць баявую вопратку. Спяваць і танцаваць будуць падчас гадзіны музычнага кіраўніка.

Час на свежым паветры заняты гульнямі ў бадмінтон і футбол.

На выхаванне грамадзяніна і патрыёта сваёй Радзімы накіравана знаёмства з гісторыяй горада Дзісны і славутасцямі Беларусі.

Гаспадыня музейнага куточка «Беларуская хатка», настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ірына Трафімава разам з дзесяцікласніцамі падрыхтавала для атрадаў «Васількі» і «Рамонкі» цікавую праграму.

– Рэчы, якія вы бачылі, – гэта наша гісторыя. Без яе чалавек, як і дрэва без каранёў, не можа расці, – заўважыла Ірына Міхайлаўна. – У ліку экспанатаў – чамадан, падораны адной жанчынай. З ім яе дзядуля прайшоў усю вайну і вярнуўся жывым.

– А навошта ў хаце парог? – спытала экскурсавод Анастасія Ганебная і сама дала адказ: – Ён лічыўся ў народзе месцам, дзе жывуць душы продкаў, якія могуць паўплываць на людзей, іх здароўе, узаемаадносіны. Вітацца праз парог нельга, каб не прывесці да непаразумення.

  Скіравалі дзіцячыя погляды на шоркі, бомы (па іншаму – шархуны). Вядомы як элемент конскай збруі. Яго вешалі на шыю каню падчас вяселля, калі каталіся на снезе на санках, на Каляды.

Для кагосьці прышкольны лагер – месца, дзе можна быць без пільнага кантролю бацькоў. Многія імкнуцца праявіць тут свае здольнасці. У гэтым дапамогуць выхавацелі, якія пастараліся зрабіць праграму адпачынку цікавай і разнастайнай.

Вікторыя Апалька.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

0 комментариев

Добавить комментарий