Централизованные экзамены прошли в Миорской СШ № 3 имени Героя Советского Союза Я. Томко

Централизованные экзамены для 106 выпускников из шести учреждений общего среднего образования района прошли в СШ № 3 имени Героя Советского Союза Я. Томко 27 и 30 мая.

Цэнтралізаваныя экзамены для 106 выпускнікоў з шасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна прайшлі ў СШ   № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі 27 і 30 мая.

27 мая 54 навучэнцы здавалі матэматыку, 17 – біялогію, 13 – гісторыю Беларусі, 11 – грамадазнаўства, шэсць – англійскую мову, тры – хімію, па адным – нямецкую мову і геаграфію. 30 мая 40 выпускнікоў трымалі экзамен па беларускай мове, 66 – па рускай.

– ЦЭ – ужо знаёмая форма выніковай атэстацыі за курс сярэдняй школы, – адзначае начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Уладзіслаў Кашкур. – Дзякуючы рэпетыцыі ЦЭ, дасканалай і працяглай падрыхтоўцы, цэнтралізаваныя экзамены прайшлі ў спакойнай рабочай абстаноўцы. Забяспечана захаванасць экзаменацыйных матэрыялаў. Доступ выпускнікоў у пункт правядзення ЦЭ ажыццяўляўся па дакуменце, які пацвярджае асобу, і пропуску. Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, што працавалі на пункце, парушэнняў у правядзенні ЦЭ не выявілі. Выказваю ўдзячнасць педагагічным работнікам, якія ўдзе- льнічалі ў арганізацыі і правядзенні цэнтралізаваных экзаменаў.

Марына ЛАПКОЎСКАЯ, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета.

0 комментариев

Добавить комментарий