Авторизация
 

Увагу — дзіцяці

Внимание — ребёнку Спецыялісты лічаць, што да трох гадоў дзіця праходзіць 50% свайго інтэлектуальнага развіцця. Таму многія бацькі імкнуцца з найбольшай інтэнсіўнасцю выкарыстаць гэты перыяд.

 

Дзеці “клапатлівых” дарослых ужо ў 2 гады наведваюць групы ранняга інтэлектуальнага развіцця, займаюцца замежнымі мовамі, музыкай і многімі іншымі “карыснымі” справамі. Але для таго, каб старанні бацькоў не прывялі да хваробы, а садзейнічалі развіццю дзіцяці, перш усяго, неабходна ведаць пра псіхалагічныя асаблівасці, якія ўласцівы малым гэтага ўзроставага перыяду.

 

Мова, уяўленне, увага, памяць, успрыняцце інтэнсіўна развіваюцца ў раннім узросце дзякуючы прадметнай дзейнасці, якая і з’яўляецца вядучай. Перыяд ад года да трох — найбольш спрыяльны для развіцця мовы. Пры стварэнні неабходных умоў развіваецца ў гэтым узросце і ўспрыняцце.

 

Своеасаблівасць успрыняцця дзіцяці заключаецца ў тым, што яно фіксіруе толькі якую-небудзь адну якасць аб’екта: малому неабходна яго памацаць, паспрабаваць “на зуб”. Спачатку дзіця прыкладвае прадметы адзін да аднаго, бы прымяраючы іх, потым параўноўвае “на вока”. У 2,5-3 гады яно ўжо можа ажыццявіць выбар па форме, колеры, велічыні. І толькі ў тры гады ўспрыняцце малога набліжаецца да ўспрыняцця дарослага.

 

Увага дзяцей ранняга ўзросту няўстойлівая, паколькі яны знаходзяцца ва ўладзе глядацкага ўспрыняцця і валодаюць нястрымнай пазнавальнай актыўнасцю. Іх увагу прыцягвае любы цікавы прадмет, які трапляе ў поле зроку. У працэсе асваення мовы дзіця вучыцца ўтрымліваць увагу на назвах, а не толькі на прадметах, як гэта было раней. Але малы звяртае сваю ўвагу не на самыя значымыя, а на прыцягальныя для яго аб’екты.

 

Вучоныя лічаць, што няўстойлівасць увагі ў гэтым узросце звязана з высокай пазнавальнай актыўнасцю, якую дарослым ні ў якім выпадку нельга тармазіць заўвагамі, указаннямі, забаронамі.

 

Спецыялісты прапаноўваюць дарослым “ісці за дзіцём”, факусіруючы ўвагу на дэталях прадмета, які зацікавіў малога. Ад самога ж дзіцяці пакуль яшчэ рана чакаць кіравання ўвагай. Аднак дарослы ўсё ж застаецца актыўным звяном: ён не проста “ідзе за дзіцём”, а мэтанакіравана вучыць яго спосабам пазнання навакольнага свету.

 

Памяць дзіцяці ранняга ўзросту таксама звязана з актыўным успрыняццем — пазнаннем прадметаў. На другім годзе жыцця памяць адасабляецца ад успрыняцця: дзіця ўжо можа ўспомніць аб’ект, які не бачыць у гэты момант. Актыўнае развіццё мовы садзейнічае развіццю слоўна-лагічнай памяці.

 

Мысленне дзіцяці таксама развіваецца ў працэсе прадметнай дзейнасці пад уплывам успрыняцця. Яно носіць наглядна-дзейсны характар, гэта значыць, развіваецца ў працэсе зносін дзіцяці з прадметамі, якія яго акружаюць.

 

Для ранняга ўзросту характэрны элементарныя формы ўяўлення, але творчых пакуль яшчэ няма. На другім годзе жыцця дзіця вучыцца дзейнічаць “быццам бы”, у яго гульні з’яўляюцца цацкі-замяшчальнікі. Але толькі ў 2,5-3 гады яно здольна да яўнай сітуацыі з уяўнымі прадметамі. Маленькае дзіця пакуль яшчэ не можа хлусіць, яно толькі гаворыць не тое, што ёсць на самой справе.

 

Адным з новаўтварэнняў ранняга ўзросту з’яўляецца мова, дзякуючы ёй дзіця можа гутарыць, разумець акружаючых, і не толькі блізкіх яму людзей. Пасля авалодвання мовай малы пачынае задаваць пытанні, што сведчыць аб яго мысленні. Аб развіцці трохгадовага дзіцяці можна меркаваць па ўменні весці размовы з дарослым чалавекам і са сваімі аднагодкамі. Цяжка пераацаніць ролю дарослага, які, памятаючы аб узроставых асаблівасцях малога, накіроўвае, арганізуе гэтую дзейнасць, тым самым садзейнічае развіццю дзіцяці.

 

В. ПАЗНЯК,

 педагог-псіхолаг ЦКРНіР.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 529
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 147
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Именины 12 июля 2020
Григорий, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта