Вучні з Пераброддзя
Шасцікласнікі Перабродскай СШ Каця Войтава і Уладзік Глод. Дзяўчынка вясёлая, энергічная. Актывістка, любіць спяваць і ў яе гэта атрымліваецца найлепшым чынам, таму лічыцца яна ў школе галоўнай салісткай, а на сцэне адчувае сябе, бы «рыба ў вадзе».
А Уладзік — выдатнік. Атрымлівае дзясяткі па гісторыі, фізіцы, інфарматыцы, матэматыцы і па іншых прадметах.
У міжнародным конкурсе «Лінгвісцёнак» па выніках 2011 года ён заняў першае месца ў раёне. Хлопчык вывучае нямецкую мову, ведае яе на школьным узроўні дасканала. Ды, наогул, ва ўсіх спаборніцтвах па любых іншых прадметах ён ніжэй другога ці трэцяга месца не займаў. А таму настаўнікі адзінагалосна пра Уладзіка кажуць: «Моцны вучань!» Так яно і ёсць.
Безумоўна, у школе такімі здольнымі вучнямі ганарацца.
Э. БАГДАНОВІЧ.