Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Заслужаны настаўнік

 

Заслуженый учитель Уся працоўная дзейнасць Галіны Баляславаўны Спасібёнак звязана толькі з Мікалаёўскай школай. У далёкім 1967 годзе пасля заканчэння Віцебскага педінстытута яе накіравалі працаваць у гэтую васьмігодку. І адразу — дырэктарам.

 

Што адчувала ўчарашняя студэнтка на такой адказнай пасадзе? “Вядома, напачатку страшнавата было, — прызнаецца Галіна Баляславаўна. — І цяжкасцяў хапала. Аднак не думалася пра гэта. Проста старалася добра выконваць свае абавязкі.” А дапамагалі, напэўна, адказнасць, зацікаўленасць у справе, высокая працаздольнасць і невычарпальная энергія, так уласцівыя характару жанчыны. І вядома, падтрымка калектыву.

 

Хапала клопатаў дырэктару і ў 80-я гады, калі ўзводзіўся новы будынак школы. Як расказвае Галіна Баляславаўна, і інжынерам трэба было быць, і дыпламатам адначасова.

Увогуле ж паездкі, нарады, пасяджэнні, праверкі — неад’емная частка дырэктарскага хлеба. Не раз даводзілася, вяртаючыся з чарговай паездкі, пешшу ісці з Шарагоў дадому ў Арханава праз лес. А на адпачынак часу было не надта многа. Чакалі сям’я, справы па гаспадарцы… і школьныя паперы. Цяжка ўявіць, колькі трэба энергіі і самаадданасці, каб з усім паспяваць спраўляцца.

 

І спраўляцца на выдатна. У 1999 годзе Галіна Баляславаўна атрымала ганаровае званне “Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь”.

З абавязкамі дырэктара яна развіталася, калі надышла пара заслужанага адпачынку. Але са школай развітвацца не спяшалася. Яшчэ некаторы час працавала настаўнікам матэматыкі. І нават класным кіраўніком пабыць давялося. А ўспаміны пра школу светлыя. Напэўна таму, што займалася любімай справай. “Падабалася мне работа, — гаворыць субяседніца. — І дзяцей я вельмі люблю. Усіх сваіх вучняў памятаю. Цікаўлюся, дзе яны зараз, як жыццё склалася”.

 

Былы дырэктар і сёння ў калектыве Мікалаёўскай базавай школы. Радуецца, што запрашаюць яе на святы першага і апошняга званка, на Дзень настаўніка. Ды і сама, бываючы ў Мікалаёве, наведваецца ў школу пагутарыць з калегамі.

А вольны час прысвечаны любімым заняткам, на якія раней яго не хапала. З задавальненнем Галіна Баляславаўна глядзіць розныя перадачы па тэлебачанні, чытае кнігі, газеты. У ліку любімых выданняў і “Міёрскія навіны”. Часам гартае старонкі даведнікаў па матэматыцы, калі былым вучням дапамагчы трэба. Аднак не толькі сямейнымі справамі, гаспадарскімі клопатамі ды кнігамі занятая жанчына.

 

Нядаўна Галіна Баляславаўна ўзначаліла мясцовую пярвічку раённай ветэранскай арганізацыі. Па яе словах, згадзілася, таму што не ўмее адмаўляць людзям. Але наўрад ці толькі па гэтай прычыне. Напэўна, чалавеку з актыўнай жыццёвай пазіцыяй заўсёды патрэбна займацца справай.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

Фота з асабістага архіва Г. Б. Спасібёнак.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 марта 2021
Архип, Богдан, Дмитрий, Евгений, Макар, Максим, Никита, Федор, Федот

Именины 3 марта 2021
Василий, Виктор, Владимир, Кузьма, Лев, Павел, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта