Гулялi сем’ямi ў Сіцькоўскай БШ

 Тыдзень бацькоўскай любові ў Сіцькоўскай БШ адзначыўся запамінальнымі мерапрыемствамі.

Да Дня маці актыўна і старанна разам з настаўнікамі рыхтаваліся выхаванцы дзіцячага садка і вучні пачатковых класаў. На працягу тыдня дзейнічала выстава «Цяпло сямейнага ачага». На ёй – фотаздымкі дзяцей з матулямі, татамі, бабулямі або дзядулямі і характарыстыкі, якія выхаванцы самі давалі сваім блізкім.

Завяршыла тыдзень сямейна-гульнёвая праграма «У шчасця дзіцячыя вочы», якую падрыхтавала настаўніца Лія Панкрат. Удзельнічала шэсць шматдзетных і адна апякунс- кая сям’я. Іспыты ацэньвала журы. Канкурсанты будавалі дом, адгадвалі зашыфраваныя словы, нанізвалі макароны на нітку, малявалі сямейныя парт- рэты, прышывалі гузікі і так далей. Спаборнічалі актыўна, найбольш пазітыўных эмоцый атрымалі, вядома, дзеці.

У фінале адзначылі сем’і ў розных намінацыях. Вясёлая гульня яшчэ раз падкрэсліла важнасць і каштоўнасць сям’і.

Алена ШАМШУР, настаўніца беларускай мовы і літаратуры.
Фота аўтара.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.