На большой перемене

На вялікім перапынку

У час вялікага перапынку 20 снежня выкладчыкі Міёрскай СШ №3 сабраліся ў настаўніцкім пакоі з нагоды ўрачыстай падзеі: дырэктар школы Валянціна Генадзьеўна Атрошка ўзнагароджана Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую творчую працу, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення. Яе ўручыла намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава. Яна падкрэсліла, што “трэцяя” — вядучая школа ў раёне, з якой бяруць прыклад іншыя.

 

Начальнік аддзела адукацыі В. А. Драба адзначыў важнасць работы ў камандзе.

Узнагароды кіраўніку — гэта прызнанне тых заслуг, з якімі калектыў навучальнай установы падышоў да нядаўняга юбілею.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.