Авторизация
 

Злёт выпускнікоў прымала СШ №3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі ў Міёрах

65

 Вызначацца з будучай прафесіяй найлепш загадзя і асэнсавана, каб пасля любіць сваю работу. Паўстае выбар і навучальнай установы, дзе дадуць грунтоўныя веды, каб стаць запатрабаваным спецыялістам. Як не памыліцца і знайсці менавіта свой шлях, адзінаццацікласнікам раёна дапамагалі разабрацца прадстаўнікі мясцовых служб, выкладчыкі навучальных устаноў рэспублікі, якія 21 студзеня завіталі на сустрэчу ў СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі. Госці падрабязна расказалі будучым абітурыентам пра ўмовы паступлення на пэўныя факультэты і аддзяленні, пра магчымасці паспяховага працаўладкавання пасля атрымання дыплома. На экране дэманстраваліся асаблівасці арганізацыі вучэбнай і адпачынкавай дзейнасці ў вну і каледжах.

 

З году ў год раён адчувае дэфіцыт кваліфікаваных кадраў. А моладзь, як правіла, гэта новыя ідэі і сучасныя падыходы ў рабоце. Цяпер галоўная задача адзінаццацікласнікаў – паспяхова скончыць школу і паступіць. У якасці маладых спецыялістаў іх будуць з радасцю чакаць на малой радзіме. На гэтым акцэнтавалі ўвагу, вітаючы сёлетніх выпускнікоў, начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Жук і начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталля Густава. Адзначылі, што на Міёршчыне ёсць належныя ўмовы для прафесійнага развіцця і хуткага кар’ернага росту. Не варта адмаўляцца ад размеркавання, бо першыя два гады маладыя спецыялісты атрымліваюць істотную матэрыяльную падтрымку – надбаўку да заробку, могуць скарыстацца льготным крэдытам. Рэальна атрымаць арэнднае жыллё.


Нагадалі, што нашмат павялічвае шанцы паступлення ў вну заключэнне мэтавых дагавораў з працадаўцамі, зацікаўленымі ў той прафесіі, на якую выпаў выбар вучня. Пры гэтым абітурыент мае магчымасць вучыцца бясплатна і месца работы пасля выпуску яму гарантавана.


Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Падрабязней - у апошнім нумары газеты.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта