Авторизация
 

Створанае ў нашым дзіцячым садзе прадметна-развіваючае, ландшафтнае акружэнне стымулюе творчасць выхаванцаў, стварае для іх псіхалагічны камфорт. Такія ж адносіны да афармлення групавых памяшканняў. Так, у малодшай групе ёсць гульневыя матэрыялы і цацкі для сюжэтных гульняў, створаны тэатральны куток і многае іншае. Для старэйшых дзяцей галоўнае — умовы для самастойнай дзейнасці. Гэтаму садзейнічаюць сюжэтна-ролевыя, рэжысёрскія і тэатралізаваныя гульні ў паліклініку, школу, цырульню і інш. Наш працоўны калектыў і бацькі клапоцяцца пра кветнікі і клумбы, дэкаратыўныя кусты, малыя архітэктурныя формы. Усё гэта надае ўчастку кампазіцыйную завершанасць, прыгажосць і ўтульнасць. Летам у нас з’яўляецца музей пад адкрытым небам “вясковы двор”, “паляна казак”. На адным з групавых участкаў ёсць міні-вадаём, дзе сярод чароту і кветак жыве царэўна-жаба. На масток праз яго запрашае чарапаха Тарціла. Па ім дзеці ходзяць босымі ў мэтах прафілактыкі касалапасці. Атрымліваецца цікава, карысна і прыгожа. Для гульняў з вадой выкарыстоўваем вынасныя надзімныя басейны і іншае.

 

Іншы падыход да афармлення тэрыторыі зімой,  калі з’яўляюцца выявы казачных герояў са снегу.

Для далучэння дзяцей да заняткаў фізкультурай выкарыстоўваем спецыяльную пляцоўку, яму для скачкоў, бегавую дарожку. Ёсць абсталяванне для навучання азам гульні ў баскетбол і валейбол.

 

Правілы дарожнага руху вывучаем на пляцоўцы з адпаведнай разметкай і вынаснымі дарожнымі знакамі. Нямала і іншага абсталявання.

Адным словам, у нашай дашкольнай установе дзеці знаходзяцца ў свеце прыгажосці, гульні, казкі, фантазіі і творчасці. Вось таму ўсё больш бацькоў давярае нам сваіх малых. Ахоп дашкольнай адукацыяй цяпер складае 83%.

Матэрыяльна-тэхнічная база садка істотна палепшылася ў час будаўніцтва аграгарадка. Толькі нічога няма вечнага, ужо патрэбна абнаўляць асфальтаванне, дзіцячую мэблю, набываць ложкі, цацкі і фізкультурнае абсталяванне новага пакалення.

 

І. БАЛАЙ,

загадчыца Язненскага

дзіцячага сада.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 164
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 381
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 669
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 330
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 048
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 430
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 576
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 апреля 2020
Василий, Виктор, Виссарион, Герман, Иван, Максим, Мирон, Никита, Севастьян, Сергей, Александра, Клавдия, Мария, Прасковья, Светлана, Ульяна

Именины 1 апреля 2020
Дмитрий, Иван, Иннокентий, Дарья, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта