Авторизация
 

У аддзеле адукацыі райвыканкама паведамілі пра даты правядзення апошніх званкоў і выпускных

 Заканчваецца чарговы навучальны год у школах. На летніх канікулах установы адукацыі стануць месцам адпачынку для сваіх вучняў.

 

Як паведамілі ў аддзеле па адукацыі райвыканкама, апошнія званкі ў школах раёна прагучаць у суботу, 29 мая. Завяршыцца навучальны год 31 мая. Выпускныя вечары пройдуць 10 чэрвеня.

 
Многія вучні летам вернуцца ў школу ў якасці адпачывальнікаў. Аздараўленчыя лагеры будуць працаваць у тры змены. Першая – з 7 па 26 чэрвеня. У гэты час чакаюць дзяцей у СШ № 2, Новапагосцкай, Дворнасельскай, Туркоўскай, Завуццеўскай школах і ў раённым цэнтры карэкцыйна-развівальнага развіцця і рэабілітацыі. Таксама на базе СШ № 2 і СШ № 3 імя Я. Томкі будуць дзейнічаць лагеры працы і адпачынку.

 
У другую змену – з 5 па 24 ліпеня – прымуць юных адпачывальнікаў Дзісненская, Павяцкая, Узмёнская і Чапукоўская школы. У апошняй адначасова будзе працаваць лагер працы і адпачынку. На перыяд з 10 па 18 ліпеня плануюць работу палатачныя неперасоўныя лагеры ў Дзісне і Язне.

 
Аздараўленчыя лагеры ў СШ № 3 імя Я. Томкі, Сіцькоўскай і Язненскай школах будуць дзейнічаць у трэцюю змену з 2 па 21 жніўня.
За перыяд летніх канікул у прышкольных лагерах плануюць аздаравіць 416 дзяцей.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта