Авторизация
 

Напярэдадні Дня Перамогі ў Міёрскай дзіцячай бібліятэцы правялі урок памяці

 Над намі 76 гадоў мірнае неба. Нашы дзеці не бачылі вайны, але павінны пра яе ведаць і памятаць. Гэтая думка стала лейтматывам урока памяці, які напярэдадні Дня Перамогі правялі ў Міёрскай дзіцячай бібліятэцы.

 

Завіталі на ўрок чацвёртакласнікі з СШ № 2. Пра Вялікую Айчынную вайну ім расказвалі ў школе. Нямала з таго, што распавядала вядучая Ірына Масюгіна, дзецям знаёма. Ведаюць пра подзвіг Марата Казея, пра трагедыю ў Хатыні, пра пакуты людзей у канцлагерах. Чулі пра абарону Брэсцкай крэпасці, якую Гітлер планаваў захапіць за некалькі гадзін, а мужныя пагранічнікі змагаліся сорак дзён.

 
Дзецям, якія нарадзіліся і жывуць пад мірным небам, нагадалі пра лёсы іх равеснікаў ваеннай пары. Калі кавалачак хлеба быў каштоўным ласункам, калі хлопчыкаў і дзяўчынак забіралі ад бацькоў і вывозілі на катаржную працу, калі халоднай зімой яны вымушаны былі жыць у лясных зямлянках, бо ад родных хат засталіся толькі пячныя трубы, калі жыццё чалавека нічога не значыла для ворага і магло абарвацца ў любы момант.

 
  – Больш за 20 мільёнаў чалавечых жыццяў забрала вайна. Калі памяць кожнага ўшанаваць хвілінай маўчання, давядзецца маўчаць 38 гадоў, – заўважыла вядучая.

 
З кожным годам усё менш застаецца сведкаў той страшнай пары. Далёка не ў кожнага сучаснага дзіцяці ёсць прадзядуля ці прабабуля, якія расказалі б ім пра вайну, убачаную на ўласныя вочы і пражытую сваёй душой. Пра іх подзвіг маладым пакаленням нагадваюць фільмы і кнігі.

 
Для юных гасцей бібліятэкары падрыхтавалі тэматычную выставу літаратуры. Адна з кніг – «Никогда не забудем» – упершыню пабачыла свет у 1948 годзе, пасля перавыдавалася і да нашых дзён застаецца на кніжных паліцах. 45 дзіцячых расповядаў пра перажытае на вайне кранаюць душу чытача любога ўзросту.

 
Пасля ўрока школьнікі выстраіліся ў чаргу на абанеменце. У руках трымалі кнігі пра вайну. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта