Авторизация
 

Алена ШАМШУР з Сіцькоўскай школы: 20 гадоў у адукацыі

 Больш за 20 гадоў Алена ШАМШУР настаўнічае ў Сіцькоўскай школе. Займалася з вучнямі-пачаткоўцамі, вяла ўрокі матэматыкі ў сярэдніх класах, пасля месца на рабочым стале занялі падручнікі па беларускай мове і літаратуры. Захопленая сваёй справай, Алена Мікалаеўна імкнецца выклікаць цікавасць да прадметаў у вучняў, абудзіць іх матывацыю, з якой, па яе перакананні, бяруць пачатак любыя поспехі.

 

- Нават і не ведаю, што рассказаць. Здаецца, нічога не змянілася, – усміхаецца філолаг.
З Аленай Шамшур сустракаліся тры з паловай гады таму. І тады, і цяпер інфармацыйнай нагодай паслужылі паспяховыя выступленні яе вучняў на раённых этапах алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У гэтым навучальным годзе дыплом трэцяй ступені атрымала дзевяцікласніца Алена Буда.

 
– Для Алены гэта не першы вопыт. У восьмым класе ўдзельнічала ў алімпіядзе па матэматыцы. Тады ж рыхтаваліся з ёй да спаборніцтва па беларускай мове і літаратуры. Рада яе поспеху, – гаворыць настаўніца. – Раней было больш вучняў-алімпіяднікаў. Некаторыя самі жадалі паўдзельнічаць і прасілі з імі пазаймацца. Цяпер класы невялікія, у дзяцей менш матывацыі.

 
Хоць з моманту сустрэчы з Аленай Мікалаеўнай часу мінула няшмат, аднак змены ў школе адбыліся значныя. Установа адукацыі з сярэдняй стала базавай. Настаўніца прызнаецца, што сумуе па ўроках у старэйшых класах.

 
– У кожным школьным узросце ёсць свае адметнасці. Малодшых школьнікаў прасцей зацікавіць гульнёй і заахвоціць адзнакай. На ўроках у сярэдніх класах настаўнік больш гаворыць, а ў старэйшых – слухае. Мне цяпер не хапае думак і разваг, якімі дзяліліся дзесяці- і адзінаццацікласнікі, – кажа педагог. – Да таго ж у старшакласнікаў, як правіла, сфарміраваны арыенціры на будучыню, яны больш самастойныя і матываваныя. Адсюль вынікае свядомае і больш глыбокае вывучэнне прадметаў. Прывяду ў прыклад выпускніка 2018 года Арцёма Балаша, які цяпер вучыцца ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Хлопец збіраўся здаваць ЦТ па беларускай мове, хацеў атрымаць высокі вынік, старанна займаўся, паспяхова ўдзельнічаў у алімпіядах.

 
Падрыхтоўка да алімпіяд, па словах настаўніцы, працэс працяглы і пачынаецца задоўга да першага выпрабавання. Лепш за ўсё, мяркуе Алена Мікалаеўна, калі выкладаеш свой прадмет, пачынаючы з пятага і да выпускнога класа. Ёсць магчымасць вывучыць сваіх вучняў, заўважыць найбольш зацікаўленых і здольных і весці з імі сістэматычную работу.

 
Цяпер Алена Шамшур выкладае беларускую мову і літаратуру з пятага па дзявяты класы. Па трое вучняў з восьмага і дзявятага вывучаюць прадмет на павышаным узроўні. У сярэдніх класах філолаг ужо прыкмеціла дзяцей, з якімі можна весці алімпіядную падрыхтоўку.
– Асноўным у маёй практыцы застаецца класічны ўрок, – заўважае Алена Мікалаеўна. – Разам з тым прымяняю штосьці з сучасных інфармацыйных тэхналогій. Любімыя задачкі – тэсты і крыжаванкі, якія складаю сама. План урока рыхтую з улікам здольнасцей і магчымасцей як класа ў цэлым, так і кожнага вучня паасобку. Даю заданні, у якіх праяўляюцца іх слабыя месцы, каб умелі бачыць свае памылкі і вучыцца на іх.

 
Развіццё сучасных тэхналогій значна аблегчыла настаўнікам падрыхтоўку да ўрокаў, пошук інфармацыі, нагляднага матэрыялу.
– І як мы раней без камп’ютараў працавалі?! – здзіўляецца Алена Мікалаеўна, прыгадваючы пачатак свайго прафесійнага шляху. – Разам з тым, як і ў любой з’яве, тут ёсць адваротны бок. Гаджаты сталі больш прывабнымі для дзяцей, чым кнігі. Нават малодшыя школьнікі цяпер чытаюць значна менш. Гэта ўплывае на развіццё памяці, вобразнага мыслення.

 
Сваю ролю ў прафесійнай дзейнасці Алена Шамшур вызначае двума словамі – навучыць вучыцца. Гэта яе крэда, з якім ідзе на ўрок. Як бы ні вабіў дзяцей віртуальны свет, у рэальнасці больш цікавых і важных рэчаў, якія трэба засвоіць.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота Алега МАРАЗА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта