Авторизация
 

Дзве школы Міёршчыны атрымалі камп’ютары ад інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Міністэрстве адукацыі

 У рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі інфармацыйнага грамадства на 2016 – 2020 гады дзве школы Міёршчыны атрымалі камп’ютары ад галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Міністэрстве адукацыі. Сертыфікаты ўручыў дырэктарам устаноў намеснік старшыні райвыканкама Валерый ДРАБА.

 

Трынаццаць камп’ютараў адправіліся ў СШ № 3 імя Я. Томкі і яшчэ дзесяць – у Новапагосцкую яслі-сад – сярэднюю школу. Паступленні мэтавыя: установы адукацыі ўваходзяць у праграму рэканструкцыі з фонду Сусветнага банка развіцця. У Новапагосцкай мадэрнізацыя прайшла ў 2016 годзе, цяпер вядуцца работы ў СШ № 3 імя Я. Томкі.

 
– Нам выпала цудоўная магчымасць палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстаноў адукацыі, аснасціць рабочыя месцы для педагогаў і для дадатковых заняткаў школьнікаў, – заўважае загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Галіна Гур’ева. – Асабліва важна гэта цяпер, калі інфармацыйныя тэхналогіі суправаджаюць нас паўсюль. Камп’ютарнае абсталяванне прымяняецца нават у харчаблоку для ўліку тавараў і прадуктаў.

 
– Абновім камп’ютарны клас, а таксама выкарыстаем абсталяванне для адміністрацыйнай і выхаваўчай работы. Адзін камп’ютар установім у кабінеце гісторыі, дзе настаўніца Наталія Самсановіч з вучнямі займаюцца даследчай работай, вывучаюць фінансавую граматнасць, – падкрэслівае дырэктар Новапагосцкай яслі-сад – сярэдняй школы Людвіга Марат (на здымку справа). – Гэта паслужыць для якаснай рабоце па многіх накірунках. Вялікі дзякуй галоўнаму ўпраўленню па адукацыі аблвыканкама, раённаму выканаўчаму камітэту і аддзелу па адукацыі за клопат пра матэрыяльна-тэхнічную базу школ і павышэнне выхаваўча-адукацыйнага ўроўню вучняў і педагогаў.

 

Алена ВАРОНІНА,

Фота Казіміра  БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта