Авторизация
 

Міёрскі аддзел па адукацыі падвеў вынікі агляд-конкурсу на найлепшае добраўпарадкаванне і азеляненне ўстаноў адукацыі

 Раз у два гады аддзел па адукацыі праводзіць агляд-конкурс на найлепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі ўстаноў адукацыі. У Год малой радзімы мерапрыемства скіроўвалася на фарміраванне экалагічнай культуры, стварэнне бяспечных умоў арганізацыі адукацыйнага працэсу. 

 

На першым этапе конкурсу экспертная група выязджала ва ўстановы адукацыі, вывучала стан тэрыторый, адзначала найлепшыя. На другім конкурсныя матэрыялы разглядала і ацэньвала журы.

 
 Трэба адзначыць, што ў міжконкурсны перыяд установы адукацыі выканалі вялікі аб’ём работ, палепшылі якасць элементаў добраўпарадкавання, знайшлі належныя прыёмы азелянення, вызначылі спосабы догляду зялёных насаджэнняў. Тэрыторыі ўстаноў адукацыі – іх візітныя карткі – здзівілі новым дызайнам, цікавымі ў мастацкім плане аб’ектамі, створанымі з любоўю, выдумкай і фантазіяй, разнастайнасцю кветкавых кампазіцый.

 
 Першае месца ў аглядзе-конкурсе журы прысудзіла Чапукоўскай школе і Язненскаму яслі-саду. Другое падзялілі Язненская школа і яслі-сад № 3. На трэцім – СШ № 2 і яслі-сад № 1. Пераможцаў узнагародзілі граматамі і каштоўнымі прызамі (газонакасілкамі). 

 

Фотаматэрыял прадастаўлены аддзелам па адукацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта