На абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах Міёршчыну прадставілі шэсць школьнікаў.
Выпрабоўвалі свае сілы ў чатырох дысцыплінах: інфарматыцы, тэхнічнай працы, беларускай мове і літаратуры, грамадазнаўстве. Атрымалі адзін дыплом. На алімпіядзе па інфарматыцы выступілі вучні СШ № 3 імя Я. Томкі – адзінаццацікласнікі Аляксей Нікіцін і Ігар Баран, якіх рыхтавала настаўніца Вольга Матэленак.
Веды па беларускай мове і літаратуры паказалі дзесяцікласніца Аксана Рыжык з Язненскай СШ, з якой займалася Ала Чабан, і яе равесніца Юлія Цыцына (СШ № 3 імя Я. Томкі) з настаўніцай Наталляй Гагалінскай. Прыняла ўдзел у алімпіядзе па грамадазнаўстве дзесяцікласніца СШ № 2 Паліна Рэут, якую трэніравала Здзіслава Аўласевіч.
Дыплом трэцяй ступені па тэхнічнай працы – заканамерны вынік напружанай работы адзінаццацікласніка Дзісненскай СШ Арцёма Кузняцова і педагога Мікалая Пацеенка. Малады чалавек у трэці раз удзельнічаў у гэтай алімпіядзе, летась заняў другое месца.
У другім этапе раённай алімпіяды ўдзельнічаў 121 школьнік. З 38 дыпломаў 19 заваявалі вучні СШ № 3 імя Я. Томкі, сем атрымалі старшакласнікі СШ № 2.
Алена ВАРОНІНА
Фота для ілюстрацыі.